Сёння пачаўся візіт у Беларусь міжведамаснай дэлегацыі ўрада ЗША. Ён працягнецца да 11 верасня, паведамляе старонка амерыканскай амбасады ў Фэйсбуку.
У склад дэлегацыі ўваходзяць Томас Меліа, намеснік памочніка Дзяржсакратара ЗША, Эвелін Фаркас, намесніца памочніка міністра абароны ЗША па па Расіі, Украіне і Еўразіі, і Аляксандра Пэйдж, намесніца адміністратара Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці.
Гэта адна з самых прадстаўнічых дэлегацый ЗША ў Мінску за апошнія гады.
Супрацоўнікі пасольства сустрэлі гасцей хлебам-соллю.

Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары