Усяго патроху33

Азонавыя дзіркі над Беларуссю не шкодныя восенню і зімой - вучоны

Азонавыя дзіркі, якія перыядычна з'яўляюцца над тэрыторыяй Беларусі, невялікія па памеры і ў асенне-зімовы перыяд не ўяўляюць небяспекі. Аб гэтым расказаў сёння журналістам дырэктар Нацыянальнага навукова-даследчага цэнтра маніторынгу азонасферы Леанід Турышаў.

«Тое, што навукоўцы называюць азонавай дзіркай, - глабальнае ўтварэнне, якое існуе ў раёне Антарктыды вясной, дзе таўшчыня азонавага пласта складае ўсяго 200 адзінак Добсана пры норме ў 300-400. Над Беларуссю з'яўляюцца так званыя міні-дзіркі — маленькія дзіркі з паніжаным утрыманнем азону ў атмасферы, якія мігруюць над паверхняй зямлі. Працягласць іх прыкладна 1-2 дні» — растлумачыў спецыяліст. Калі такія дзіркі з'яўляюцца ў асенне-зімовы перыяд, то гэта не прычына для турботы. Але ў вяснова-летні перыяд, калі шмат ультрафіялету, яны могуць справакаваць пераапраменьванне, асабліва калі перад гэтым ішлі дажджы, атмасфера была чыстай і няма фактараў, якія аслабілі б уздзеянне ультрафіялету.

Ультрафіялетавае выпраменьванне, нагадвае навуковец, можа справакаваць анкалагічныя захворванні скурных пакроваў: базальна-клеткавы, плоскаклеткавы рак і меланому (злаякасную пухліну). Акрамя таго, мішэнямі для ультрафіялету з'яўляюцца імунная сістэма і органы зроку чалавека. Прамянёвая катаракта - адно з вельмі пашыраных захворванняў. «Не ўсе ведаюць, што УФ-выпраменьванне не адразу прыводзіць да нейкага шкоднага эфекту, акрамя пачырванення або апёку скуры. Шэраг захворванняў маюць вельмі працяглы схаваны перыяд — 15-20 гадоў» - акцэнтуе ўвагу Леанід Турышаў. Асабліва небяспечныя павышаныя дозы ультрафіялету, якія атрымлівае чалавек у дзяцінстве. Калі было некалькі моцных уздзеянняў, аж да апёку, то гэта з часам можа адмоўна адбіцца на здароўі. Менавіта так правакуюцца базальна-клеткавы рак і меланома. Плоскаклеткавы рак залежыць ад таго, якую агульную сумарную дозу чалавек назапасіў за перыяд жыцця. Нават калі акуратна загараць, не даводзіць да апёкаў, але вельмі шмат часу знаходзіцца на адкрытым сонцы, гэта таксама можа нанесці шкоду, сцвярджае спецыяліст.

Для маленькіх дзяцей ўздзеянне ультрафіялету ў прынцыпе шкодна. Для дарослых такое ўздзеянне трохі адрозніваецца, у залежнасці ад генетычнага тыпу. Светласкурае людзям са светлымі валасам і блакітнымі вачыма ультрафіялетавае выпраменьванне нанясе большую шкоду, чым смуглявым, з цямнейшымі валасамі.

Каб абмежаваць шкоднае ўздзеянне ультрафіялету, неабходна выконваць некалькі рэкамендацый: ня загараць ад 11 да 16 гадзін, выкарыстоўваць крэмы, насіць галаўныя ўборы, не злоўжываць наведваннем салярыяў.

Навукоўцы таксама настойліва рэкамендуюць уважліва выбіраць сонцаахоўныя акуляры. Лепш абараняюць тыя, што выраблены са шкла. Шкло - натуральны паглынальнік ультрафіялетавага выпраменьвання. Калі акуляры зроблены з пластыка, то ён павінен змяшчаць адмысловыя дадаткі — сонечныя пратэктары (УФ-А і УФ-B). Калі такіх дабавак няма, то эфект ад нашэння сонцаахоўных акуляраў атрымліваецца адваротны. Агульная асветленасць становіцца меншай, зрэнка вока пашыраецца, каб кампенсаваць недахоп святла, і праз яго пранікае падвышаная колькасць ультрафіялету.

«Акрамя таго, мы рэгулярна праводзім вымярэнне ўзроўню УФ-выпраменьвання, дадзеныя аб якіх практычна штодня выкладваюцца на сайт разам з прагнозам на бліжэйшыя суткі, - дадае Леанід Турышаў. - Параметр называецца УФ-індэкс, значэнні якога змяшчаюцца, як правіла, у шкалу ад аднаго да дзесяці. Да 2 - нізкая, 3-4 - сярэдняе, 5-6 - высокае, 7-8 - вельмі высокае, больш за 11 - небяспечная. Плануючы адпачынак на выхадныя, можна зайсці на наш сайт, паглядзець ўзровень ультрафіялетавага выпраменьвання і скарэктаваць свой дзень у адпаведнасці з гэтай інфармацыяй «.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»4

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

Ізраіль перахапіў судна з Грэтай Тунберг, якое ішло ў Газу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»4

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць