Грамадства88

Будаўнічы холдынг «Забудова»: стаяць тры заводы з чатырох

Прадпрыемства ў крызісе праз крэдыты: даўгі мае як яно перад банкамі, так і заказчыкі перад «Забудовай». Кіраўніцтва спадзяецца, што выйсці з замкнёнага кола дапаможа дзяржава.

Пра сваю незадаволенасць рабочыя «Забудовы» напісалі рэдакцыі «Рэгіянальнай газеты» яшчэ летась у лістападзе. Іх найбольш непакоіла, што заробкі выплачваюць нясвоечасова і не цалкам, а таксама, што ў рабочых няма поўнай загружанасці.

Кіраўніцтва ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова» адказала на гэта, што заробак выплацілі, але часткамі. Затрымку патлумачылі сезонным падзеннем попыту і запазычанасцю.

Праз некалькі месяцаў рабочыя «Забудовы» зноў звярнуліся ў рэдакцыю, не маючы, на іхнюю думку, іншага спосабу звярнуць на сябе ўвагу.

Друкуем вытрымкі з іх ліста:

«Народ бяжыць з усіх прадпрыемстваў холдынгу, як пацукі з карабля, што тоне. Усё з-за таго, што заробак плацяць часткамі, адмянілі авансы. Начальства не тлумачыць рабочым і не адказвае, калі выплацяць усю зарплату. Падымалі заробак апошні раз больш як год таму. Сёлета паднялі толькі адзінкам. Як усім дамагчыся, каб паднялі заробак?

Работа ёсць час ад часу. Калі яе няма, высокакваліфікаваныя работнікі падмятаюць цэх, фарбуюць агароджу. Мы просім, каб людзей загружалі, павысілі заробкі і выплачвалі ў час!»

Праблемы праз запазычанасць

Сітуацыю на «Забудове» з намі абмеркаваў намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, сацыяльным развіцці і аграрных пытаннях Генрых Кутас.

Ён не хавае, што прадпрыемства мае фінансавыя праблемы і ацэньвае цяперашні стан як найскладанейшы. Прычыну кіраўніцтва бачыць у тым, што доўгі час бралі крэдыты пад высокія працэнты. Цяпер вялікая частка абаротных сродкаў ідзе на іх пагашэнне. У той жа час, ёсць купцы, якія маюць запазычанасць і перад «Забудовай» за ўжо адгружаны тавар.

Наконт заробкаў Генрых Кутас адказаў, што кампанія павінна выплачваць яго да 25 чысла за справаздачны перыяд. Цяпер звычайна грошы налічваюць ад 25 да канца месяца цалкам.

Сярэдні заробак на «Забудове» больш за пяць мільёнаў рублёў, паведаміла кіраўніцтва прадпрыемства.

Стаяць тры заводы з чатырох

Калі б прадпрыемства працавала на ўсю магутнасць без перапынку, то ўжо за адзін месяц такой работы мела б прыбытак. Але такога не адбываецца: прадпрыемства не атрымлівае дастаткова сыравіны зноў жа праз запазычанасць. У першую чаргу гэта тычыцца цэментных заводаў-пастаўшчыкоў, якія з-за доўгу не даюць сыравіну. Адзін дзень прастою дае вялікія страты.

Тры заводы «Забудовы» — будаўнічых канструкцый, будматэрыялаў і дахоўкі — цяпер стаяць. З чатырох заводаў холдынгу працуе толькі дрэваапрацоўчы. Для яго работы ёсць камплектуючыя.

Многіх рабочых адпусцілі на 2/3 стаўкі, іх заробкі зменшылі. Кіраўніцтва трымаецца пазіцыі: пачакаць некалькі дзён і дачакацца сыравіны, каб за адзін дзень выканаць работу.

Цякучасць кадраў кіраўніцтва бачыць, але цяпер гэта не самая актуальная праблема: будаўнічы сезон закрываецца.

Намеснік гендырэктара падкрэсліў, што склады маюць запасы толькі на некалькі дзён, а тавары раскупляюць. Вырабы з цэменту добра ідуць на продаж. Па рабоце з дрэвам сітуацыя крыху іншая. За 21 дзень рабочыя паспяваюць выканаць патрэбную работу. А вось грошы ад заказчыка чакаюць месяцамі.

ААТ «Забудова» цягам 20 год займае пазіцыю аднаго з найбуйнейшых прадпрыемстваў у галіне будоўлі.

Задача – захаваць і даць работу

Генрых Кутас спадзяецца, што «Забудова» будзе жыць:

− Нядаўна разам з гендырэктарам правялі сходы ў кожным працоўным калектыве. Сказалі, колькі мы павінны, колькі нам. Кіраўніцтва часта ездзіць у Мінск шукаць выйсце.

Мяркую, што рашэнне прымуць на ўзроўні старшыні Мінаблвыканкама. Спадзяёмся, што прадпрыемства будзе жыць. Наша задача − захаваць холдынг, даць работнікам зарабіць. Не абяцаем ананасы, але на хлеб павінна хапіць.

Адзіны спосаб для выхаду з запазычанасці кіраўніцтва «Забудовы» бачыць у тым, каб улада іх падтрымала з выплатай запазычанасці. 

Каментары8

Цяпер чытаюць

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін2

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА7

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»18

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?12

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»26

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін2

Што людзі кажуць аб праездзе праз «Брузгі» і «Бераставіцу» і чаму ў апошняй стаяць па 12 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць