Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, адказваючы на пытанне, ці пойдзе Украіна шляхам Прыднястроўя.
«Я вам адкрыю сенсацыйную навіну, ніякага закона аб спецыяльным статусе Данбаса не існуе, гэта казкі. Гаворка ідзе толькі пра закон аб адмысловым рэжыме мясцовага самакіравання на Данбасе», — сказаў ён.
Ён дадаў, што пытанне цэласнасці Украіны проста не абмяркоўваецца.
Парашэнка таксама сказаў, што не ціснуў на свайго старэйшага сына Аляксея — ісці яму, або не ісці ваяваць ў зону АТА.
«Ён са мной не раіўся, ён сам прымаў рашэнне, як калісьці я прымаю рашэнне пра жаніцьбу. Але я ганаруся ім», — сказаў ён. «Я вельмі ганаруся сваім сынам», — паўтарыў ён, дадаўшы, што Аляксей вярнуўся з вайны з сувязі з ратацыяй войска.
Каментары