Першы віцэ-прэм'ер самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Андрэй Пургін заявіў, што ў Данецку знаходзяцца расійскія вайскоўцы, чыя задача — сачыць за выкананнем умоў перамір'я.
Таксама, паводле яго слоў, вайскоўцы з Расіі дзейнічаюць як перамоўчыкі, аднак АБСЕ, на якую ўскладзена падобная функцыя, гэтую інфармацыю не пацвердзіла.
«Ваюючыя бакі не могуць кантактаваць без пасярэднікаў, таму мы просім разглядаць іх [расійскіх вайскоўцаў] ў гэтай якасці, яны не займаюць у канфлікце чый-небудзь бок», — паведаміў Пургін Бі-бі-сі.
У МЗС Расіі словы Пургіна не пракаментавалі.
-
У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі
-
Трамп заявіў, што з Іранам яго задаволіць толькі «ідэальная здзелка». А проста добрую ён мог бы заключыць проста зараз
-
У Італіі беларуса падазраюць ва ўдзеле ў злачыннай групе
Каментары