Грамадства

Васьковіч вытрымаў максімальна дапушчальны тэрмін у турме, яго пераводзяць у папраўчую калонію

Сканчваецца трохгадовы тэрмін адбыцця пакарання ў турме строгага рэжыму палітвязня Яўгена Васьковіча. На працягу некалькіх дзён Яўген будзе пераведзены з турмы №4 ў калонію №15. Абедзве ўстановы знаходзяцца ў Магілёве.

12 кастрычніка 2011 года у выніку рашэння атэстацыйнай камісіі Яўген Васьковіч быў абвешчаны злосным парушальнікам і быў пераведзены ў магілёўскую турму строгага рэжыму. У турме Яўген прайшоў праз ціск, абмежаванні, шматлікія змяшчэнні ў ШЫЗА…

247 —дакладная колькасць сутак, якія Яўген правеў у штрафным ізалятары магілёўскай «крыткі». Ён вытрымаў. Падпісваць прашэнне аб памілаванні палітвязень неаднаразова катэгарычна адмаўляўся.

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» заклікае дасылаць лісты падтрымкі палітзняволенаму сябру БХД Яўгену Васьковічу. Лісты падтрымкі неабходна пісаць на новы адрас:

Папраўчая калонія № 15, 213105, г.Магілёў, Слаўгарадская шаша, п/а Вейна.

Мама Яўгена Рушанія Іванаўна сказала «Нашай Ніве»:

«Я спадзяюся, што Жэня трошкі зразумеў, што гэта ўсё ж турма, і што не трэба ісці на парушэнні рэжыму. Тады мы і бачыцца з ім зможам часцей. Бо што ж гэта – адна сустрэча на год. Тут з роднымі не бачышся, і то сумуеш, а калі сустракаешся з сынам раз на год, ды яшчэ цераз гэтыя краты…».

Але ж, падкрэслівае Рушанія Васьковіч, наўрад ці паводзіны яе сына зменяцца.

«Жэня вельмі прынцыповы хлопец. Яго не перарабіць. Калі ён штосьці ўзяўся рабіць – то зробіць абавязкова. І калі задумаў штосьці – адгаварыць яго ўжо немагчыма», — кажа яна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ9

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

У Бабруйску шматдзетную маці асудзілі на вялікі тэрмін па наркатычным артыкуле2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ9

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць