Прафсаюзнікі: На «Шкловалакне» начальнік цэха загадаў спаліць у печы кацянят
Пра гэты выпадак распавялі актывісты суполкі Свабоднага прафсаюзу беларускага, да іх зьвярнуліся са скаргамі працаўнікі прадпрыемства ў Полацку.
Віктар Стукаў, кіраўнік незалежнай прафсаюзнай суполкі, лічыць здарэньне неапраўданай жорсткасьцю:
«На прадпрыемстве жыла кошка, у яе зьявіліся кацяняты. Іх падкормлівалі, шкадавалі, і па вялікім рахунку, жывёлы нікому не заміналі. Аднак жа трапіліся на вочы і пад кепскі настрой нейкаму начальству. У выніку, як нам распавялі працаўнікі, кіраўніцтва цэху №8 папрасіла «разабрацца» з кошкай і кацянятамі начальніка цэху №7, дзе стаіць плавільная печка. Начальнік цэх №7 загадаў работнікам спаліць кошку з кацянятамі. Жыўцом!»
Каментары