Учора ўкраінскія нацыяналісты адзначалі гадавіну стварэння Украінскай паўстанцкай арміі (УПА) — партызанскіх сілаў, якія змагаліся за незалежнасць Украіны ў перыяд Другой сусветнай вайны і пасля яе. УПА ваявала супраць палякаў, немцаў і саветаў адначасова.
Удзень у Кіеве шматтысячны марш арганізавала аб'яднанне «Свабода».
Увечары шэсце з паходнямі правёў «Правы сектар».
Шматлюдным было і шэсце ў Харкаве — горадзе ва Усходняй Украіне. Марш быў прысвечаны памяці байцоў, палеглых у часе Антытэрарыстычнай аперацыі.
Гэта было найбольшае падобнае шэсце на 14 кастрычніка ў гісторыі Харкава.
Перад пачаткам шэсця арганізатары звярнуліся да прысутных з просьбай зняць балаклавы і ўстрымацца падчас шэсця ад выкарыстання любой піратэхнікі.
Перад тым, як сфарміраваць калоны, прысутныя выканалі гімн Украіны.
У шэсці ўдзельнічалі ў тым ліку байцы батальёна «Азоў».
Шэсце памяці УПА прайшло і ў Адэсе, нягледзячы на судовую забарону.
Менавіта сябры ўкраінскіх нацыяналістычных арганізацый адыгралі галоўную ролю ў арганізацыі супраціву расійскай агрэсіі ў Данбасе. Сотні іх загінулі ў баях.
Каментары