Літаратура

Кніга найлепшых эсэ Вацлава Гаўла выйшла па-беларуску

Кніга мае назву «Жыццё ў праўдзе» і змяшчае сем сусветнавядомых праграмных эсэ Вацлава Гаўла перыяду яго дысідэнцтва ў ЧССР (у тым ліку «Сіла бяссільных», «Гісторыя і таталітарызм» або «Слова пра слова»), і столькі ж прамоў аўтара часоў яго прэзідэнцтва. Кніга, апроч уласна твораў Гаўла, утрымлівае таксама «Дэкларацыю Хартыі-77», да стварэння якой аўтар меў непасрэднае дачыненне, і кароткі агляд ягонага жыцця ў датах.

Прадстаўленыя тэксты даюць яскравае ўяўленне пра надзвычайную глыбіню і аб’ёмнасць мыслення чэшскага гуманіста і грамадскага дзеяча. Нават праз шмат гадоў пасля свайго напісання, эсэ і прамовы вельмі надзённа гучаць і для беларускай сітуацыі.

Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў» і стала дзявятай у серыі «Чэшская калекцыя». Эсэ Гаўла пераклалі на беларускую мову Сяргей Сматрычэнка і Юлія Сматрычэнка, прадмову напісаў Лявон Баршчэўскі.

Прэзентацыя кнігі «Жыццё ў праўдзе» адбудзецца 24 кастычніка ў галерэі Ў (Незалежнасці 37а). Падчас прэзентацыі выступіць Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт, а таксама адбудзецца сцэнічная чытка аднаактавай п’есы Вацлава Гаўла «Пратэст». Пачатак а 18-й. Уваход – вольны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага20

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай6

Шматдзетную маці запісалі ў дармаеды і налічылі ёй 700 рублёў

Што часцей за ўсё становіцца прычынай інсультаў да 45 гадоў

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву34

Беларуска ўцякла ў Польшчу ў 2021-м, у эміграцыі перажыла рак і развод. Цяпер адна з двума маленькімі дзецьмі просіць дапамогі32

Вакол рэзідэнцыі Пуціна на Валдаі паставілі 7 новых вежаў СПА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць