Літаратура33

Абвешчаны поўны спіс намінантаў на прэмію Арсенневай

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў аб'явілі поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 года, паведамляе Bellit.info.

Журы разгледзела ўсе заяўкі і сфармавала поўны спіс, у які ўвайшло 19 паэтычных кніг:

  1. «2/3» — Фелікс Аксёнцаў (hochroth Minsk, 2025).
  2. «Кабайн» — Мефедрон Бясецкі, Налыса Альтанкавіч (Гніль) (Лысы чэрап, 2025).
  3. «А на вёсцы пануе ціша» — Марта Дамаўчанка (зашыфраваны ўдзел, 2025). 
  4. «Цемра сыдзе» — Бервета Ірзвіцкая, Конрад Жывойта (аўдыякніга, audiobooks.by, 2025). 
  5. «Анатомія» — Артур Камароўскі (Skaryna Press, 2025).
  6. «Белая рака» — Леў Капыльскі (зашыфраваны ўдзел, 2025).
  7. «Мы» — Хведар Крапіва (зашыфраваны ўдзел, 2025). 
  8. «Нетутэйшая далечыня» — Ігар Кулікоў (Янушкевіч, 2025).
  9. «Хроніка адмаўлення пустаты» — Ілля Кульбіцкі (Skaryna Press, 2025).
  10. «Ляці ляці сюрыкен» — Лусінэ (hochroth Minsk, 2025).
  11. «Той, хто смяецца» — Ілона Мядунка (зашыфраваны ўдзел, 2025).
  12. «Праспект Нежалезнасці» — Мікіта Найдзёнаў (Янушкевіч, 2025).
  13. «Сойка» — Захар Саковіч (зашыфраваны ўдзел, 2025).
  14. «Прыпадзь нічыя царыца» — Яфім Сойка (зашыфраваны ўдзел, 2025).
  15. «Кровазварот» — Юля Цімафеева (Янушкевіч, 2025).
  16. «Ich zerschneide die Geschichte / Рэжу гісторыю сабой» — Юля Цімафеева (Edition frölich, 2025).
  17. «Чайны збор. Выбраная постпаэзія 2007—2025» — Макс Шчур (SayBeat, 2025).
  18. «Надзейны сродак ад прывідаў» — Ганна Янкута (hochroth Minsk, 2025).
  19. «Śviata žyćcia» — Frydrych Samotny (hochroth Minsk, 2025).

Згодна са статутам прэміі, аўтары і аўтаркі могуць захоўваць ананімнасць з меркаванняў бяспекі. У такіх выпадках творы ўдзельнічаюць у конкурсе без раскрыцця імёнаў і назваў. Аўтарства будзе абвешчана толькі тады, калі гэта стане бяспечна.

Журы прэміі

Сёлета ў складзе журы — пяць галасоў, кожны з уласным досведам чытання і разумення паэзіі. Разам ім належыць прайсці шлях ад першага ўражання да ўдумлівага, уважлівага перачытвання, каб вызначыць паэтычную кнігу году. Сярод публічных сябраў журы:

  • Андрэй Хадановіч — паэт, перакладчык, літаратуразнаўца. Ганаровы старшыня Беларускага ПЭНа і папулярызатар беларускай літаратуры ў Еўропе. Лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій, аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў і перакладаў з ангельскай, французскай, польскай і ўкраінскай моў.
  • Дар’я Бялькевіч — паэтка, перакладчыца, аўтарка песень, арт-менеджарка. Лаўрэатка прэміі Наталлі Арсенневай, рэдактарка паэтычных кніг, вядоўца літаратурнага падкасту «Спіс на лета». Удзельніца міжнародных літаратурных фестываляў і рэзідэнцый.
  • Віталь Рыжкоў — паэт, перакладчык, арганізатар літаратурных праектаў. Лаўрэат прэмій «Дэбют» і «Залаты апостраф», удзельнік міжнародных паэтычных форумаў.
  • Наста Кудасава — паэтка, перакладчыца. Лаўрэатка прэміі імя Міхася Стральцова, прэміі Беларускага ПЭНа «Кніга года» і іншых літаратурных узнагарод. Аўтарка сямі паэтычных кніг, удзельніца міжнародных літаратурных праектаў. 

Каментары3

  • Вата-шоу
    11.04.2026
    А где же "бестселлер" :" Беларусь Натальи радиной"?
  • О,Божа!
    12.04.2026
    Каб жа ўбачыла Натальля,а тым больш яе муж Францішак Кушаль, ХТО і з якім-чым намінуецца на прэмію ейнага імя!..Кроў з вачэй...(((
  • Woodoo Cult
    12.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс3

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадовая беларуска Лілія Яноўская скарыла дзясяты васьмітысячнік. Над ім залунаў бел-чырвона-белы сцяг4

Беларуска праз сацсетку за шэсць гадзін дапамагла італьянцам знайсці хлопчыка, які гасцяваў у іх амаль 30 гадоў таму

Святлана Ціханоўская ўшанавала ў Кіеве памяць загінулых герояў3

Рэдакцыя «Гродзенскай праўды» амаль у поўным складзе кінулася ў сацсеткі каментаваць візіт Ціханоўскай у Кіеў25

У крамы Мінска завезлі трапічную зорную садавіну

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны29

Ва ўкраінскі палон трапіў яшчэ адзін грамадзянін Беларусі. Ён звярнуўся да Лукашэнкі3

На Сенненшчыне ўпаў беспілотнік4

МАРГ прызнала неэтычнай рэкламу шаўрмы: «абясцэньвае жыццё жывой істоты»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс3

Беларускія шпіёны пад дыпламатычным прыкрыццём у ЗША і краінах Еўропы. Хто яны? Поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць