Эканоміка11

Віцэ-мэр польскай Бялявы: Будучыня малых гарадоў — за экалагічнымі тэхналогіямі

Будучыня малых гарадоў — за выкарыстаннем экалагічных тэхналогій, заявіў у інтэрв'ю беларускім журналістам намеснік мэра па пытаннях развіцця горада Бялява (Ніжнесілезскае ваяводства, Польшча) Анджэй Хорды.

Журналісты з Беларусі наведалі Бяляву ў складзе экскурсійнай групы ў межах вялікай партнёрскай канферэнцыі Міжнароднага адукацыйнага цэнтра, якая праходзіць 23—26 кастрычніка ў польскім пасёлку Кшыжова.

Мясцовыя ўлады пазіцыянуюць Бяляву як экалагічны горад, бо з 1990-х гадоў і па сённяшні дзень у ім з'яўляюцца сацыяльныя аб'екты, якія выкарыстоўваюць экалагічныя тэхналогіі. Так, у горадзе школа прафесійнай адукацыі сілкуецца ад энергіі сонца і ветру, а таксама выкарыстоўвае эканамічныя сістэмы ацяплення на аснове традыцыйных крыніцаў энергіі — катлы для спальвання цвёрдага паліва. Студэнты гэтай «Сонечнай школы» апрача агульнай адукацыі атрымліваюць неабходныя веды ў сферы экалагічнай энергетыкі. Пры ёй таксама існуе цэнтр аднаўлянай энергетыкі, які сярод усяго іншага займаецца павышэннем кваліфікацыі інжынераў-энергетыкаў, рыхтуючы з іх спецыялістаў па крыніцах аднаўлянай энергіі.

У горадзе працуе экалагічны дзіцячы садок, а таксама ўстанова пазашкольнай адукацыі «Лясная школа» і Інтэрактыўны цэнтр энергазберажэння, які апрача іншага выконвае функцыю Індустрыяльнага музея. Усе гэтыя праекты былі рэалізаваныя пры падтрымцы розных экалагічных арганізацый Еўрасаюза.

«Сёння ўсё часцей гаворыцца пра глабальнае пацяпленне, выкіды парніковых газаў, аднаўляныя крыніцы энергіі, — сказаў Хорды. — Мы, у сваю чаргу, усвядомілі ўсю важнасць гэтых пытанняў і прыйшлі да высновы, што экалагічная энергетыка ў поўнай меры выступае абаронай ад дэградацыі стану навакольнага асяроддзя».

Віцэ-мэр зазначыў, што мясцовыя ўлады і гараджане разлічваюць на тое, што «аднаўляная энергетыка стане будучыняй Бялявы». «Горадам, які раней цалкам жыў за кошт баваўнянай галіны, лёгкай прамысловасці, зараз зацікавіліся замежныя кампаніі, што займаюцца новай энергетыкай. У нас ужо ёсць дамоўленасці з кампаніямі, якія хочуць пабудаваць тут сонечныя электрастанцыі, вядуцца перамовы з кампаніямі, якія зацікаўленыя ва ўстаноўцы ў нас вялікіх ветрагенератараў», — сказаў ён.

Бялява, паводле слоў чыноўніка, гатова да замежных інвестыцый у сферы аднаўлянай энергетыкі. Для гэтага ў горадзе ёсць трыццаць гектараў зямлі з неабходнай інфраструктурай, дарогамі і камунікацыямі.

Аднак, нягледзячы на тое, што ў Польшчы ўжо ёсць уласныя вытворцы сонечных панэляў, колькасць палякаў, якія аддаюць перавагу аднаўлянай энергетыцы, пакуль не такая вялікая, у многім з-за адсутнасці неабходных законаў. «Большая частка вырабленых у Польшчы ўстановак для выпрацоўкі аднаўлянай энергіі экспартуецца ў Германію, Францыю, Іспанію, дзе іх можна выкарыстоўваць на ўсю магутнасць у прамым і пераносным сэнсе, бо ў гэтых краінах прыватныя асобы могуць прадаваць лішкі самастойна вырабленай энергіі, у Польшчы ж такой практыкі пакуль няма», — растлумачыў Хорды. Ён дадаў, што польскія вытворцы пакуль не заключалі кантрактаў на пастаўку сонечных панэляў і ветраўстановак у Беларусь.

Тыя ж жыхары Польшчы, хто захапіўся ідэямі аднаўлянай энергетыкі, аддаюць перавагу ў асноўным сонечным панэлям, значна менш — ветракам. Пры гэтым энергія сонца па большай частцы выкарыстоўваецца для сістэмы ацяплення і нагрэву вады, у меншай ступені — для вытворчасці электрычнасці.

«Людзі ўстанаўліваюць сонечныя панэлі, бо, з аднаго боку, адбіваецца разуменне таго, як важна выкарыстоўваць экалагічныя тэхналогіі, з іншага боку — гэта эканомія, таму што, так, вам давядзецца патраціцца на абсталяванне, але потым не трэба будзе плаціць грошы за электрычнасць», — падсумаваў віцэ-мэр Бялявы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы10

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

З сакавіка ўзмацнілі кантроль на літоўскай мяжы? Вось што кажуць4

Разведка Германіі: Пандэмія COVID-19 здарылася праз ўцечку ў КНР7

Далі новыя даты, але не ўсім. Працяг гісторыі з адменамі запісаў на нямецкі шэнген

«Гэта не маё, гэта сябра». Беларус здымае рэакцыю ахоўнікаў метро на фалаімітатары ў заплечніку — відэа збіраюць мільёны праглядаў5

У Буэнас-Айрэсе разагналі акцыю пенсіянераў і фанатаў Марадоны1

«Хтосьці даведаўся, дзе мы трымаем грошы, і падмяніў іх». Экс-палітвязня з сям'ёй абрабавалі ў Грузіі5

Сем тыпаў «п’янай асобы»: кім вы становіцеся пад уздзеяннем алкаголю і што гэта азначае?10

Патэнцыйныя патрабаванні Расіі на перамовах уключаюць «дэмантаж кіеўскага рэжыму»8

Расійскія прапагандысты паказалі Пуціна ў Курскай вобласці7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы10

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць