Свет22

У Іране пакаралі смерцю жанчыну, якая забіла гвалтаўніка

У Тэгеране прыведзены ў выкананне смяротны прысуд 26-гадовай іранцы Райханэ Джабары, асуджанай за забойства мужчыны, які спрабаваў яе згвалціць.

Джабары была павешана у турме, нягледзячы на міжнародную кампанію, якая заклікала адтэрмінаваць або адмяніць пакаранне.

Дзяўчына была арыштаваная ў 2007 годзе за забойства Муртазы Абдулалі Сарбандзі, у мінулым супрацоўніка іранскай выведкі.

Праваабаронцы з Amnesty International настойваюць, што следства па справе Джабары праходзіла з сур'ёзнымі парушэннямі.

У мінулым месяцы ў сацыяльных сетках была распачатая маштабная кампанія ў абарону асуджанай, і да апошняга часу здавалася, што пакаранне ўдасца прадухіліць.

Аднак у суботу дзяржаўнае агенцтва Таснім паведаміла, што смяротны прысуд Джабары быў прыведзены ў выкананне, пасля таго як сям'і асуджанай не ўдалося дамовіцца аб змякчэнні прысуду са сваякамі ахвяры.

Заявы дзяўчыны аб невінаватасці не знайшлі пацверджання ў судзе, падкрэсліваецца ў паведамленні агенцтва.

Маці Райханэ пацвердзіла Персідскай службе Бі-бі-сі факт пакарання, сказаўшы, што накіроўваецца на могілкі, каб развітацца з целам дачкі.

У пятніцу ім дазволілі апошняе гадзіннае спатканне.

Адразу пасля арышту Джабары была змешчана ў адзіночную камеру, дзе яна прабыла два месяцы, не маючы магчымасці звязацца з сям'ёй або адвакатамі.

У 2009 годзе суд у Тэгеране прысудзіў яе да смяротнага пакарання.

Праваабаронцы паведамляюць: хоць Райханэ Джабары прызнала, што ўдарыла Абдулалі Сарбандзі нажом у спіну, яна настойвала, што ў хаце быў трэці чалавек, які і здзейсніў забойства.

Па словах старэйшага сына ахвяры Джалала Сарбандзі, абвінавачаная адмовілася назваць імя гэтага чалавека.

«Толькі калі мы даведаемся пра яе сапраўдныя намеры, калі яна раскажа праўду аб сваім саўдзельніку і пра тое, што там адбылося, толькі тады мы будзем гатовыя яе пашкадаваць», — казаў Джалал журналістам у красавіку.

Паводлк дадзеных ААН, толькі ў бягучым годзе ў Іране было выканана 250 смяротных прысудаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі падпісаў закон аб скасаванні абароны рускай мовы ва Украіне. Што гэта азначае33

У Расіі гарыць буйны хімічны завод7

Лукашэнка павіншаваў Трампа з днём нараджэння. Што пажадаў?11

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў17

Чым небяспечна працяглае знаходжанне ў замкнёным невялікім калектыве1

Марока згуляла ўнічыю з Бразіліяй, Шатландыя выйграла ў Гаіці

На чэмпіянаце свету Катар вырваў нічыю ў Швейцарыі на апошніх хвілінах матчу

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Расія ўдарыла па Кіева-Пячэрскай лаўры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць