У Мінску быў затрыманы грамадскі актывіст і распаўсюднік Сяржук Бахун, які браў удзел у шэсці на «Дзяды», што праходзіць у сталіцы. Разам з ім затрыманы яшчэ адзін чалавек, імя якога нам невядома.
Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміў Сямён Печанко.
С.Бахун прайшоў да станцыі метро «Усход», а потым спусціўся ў метро, дзе і быў затрыманы. Магчыма, падставай паслужыў бел-чырвона-белы шалік.
Праз некаторы час С.Бахун быў адпушчаны з міліцыяй.
Каментары