Музыка44

«Я не вярнусь дадому, Ваўкалак!». Гісторыя кахання і перараджэння ў новым фэнтэзійным кліпе гурта Irdorath

Пасля двух гадоў зняволення ў беларускай турме музыкі гурта вярнуліся да матэрыялу, каб дарабіць кампазіцыю, напісаную яшчэ ў 2020 годзе, і даць ёй фэнтэзійнае візуальнае ўвасабленне. 

Irdorath - VAUKALAK (Werewolf) Official Music Video

Пра кліп піша выданне reform.news. 

«Ваўкалак» гэта гісторыя пра трагічнае, але вялікае каханне. Фэнтэзійную гісторыю, расказаную ў кліпе, можна назваць своеасаблівай гісторыяй перараджэння музыкантаў.

«Песня разважае пра цяжкі маральны выбар, цяжкія наступствы і імкненне да чыстага сумлення. Лірыка, натхнёная беларускім паганскім міфам пра Ваўкалака, істоту, вымушаную балансаваць на мяжы паміж чалавечнасцю і дзікасцю, набывае прароцкае адценне», — распавядае гурт пра новы твор.

«Гэтая гісторыя, хоць і трагічная, адлюстроўвае каханне настолькі глыбокае, што нават смерць не можа разарваць яго — каханне, якое кіруецца адданасцю, якая працягваецца ў вечнасці, — распавядаюць музыкі. — Нягледзячы на ўсе цяжкасці, Уладзімір і Надзея завяршылі гэты магутны гімн, сімвал стойкасці і нязломнасці духу ў новай рэчаіснасці. З вяртаннем Irdorath стварае адметны і нетрадыцыйны стыль, які глыбока перагукаецца з іх сутнасцю, узбагачаны міфічнай змрочнай паганскай эстэтыкай беларускай культуры».

Як падзяліўся сябра Irdorath, музыка Сяргей Доўгушаў, гераіню кліпа, бабулю Стасю, якая іграе знахарку, знайшлі ў польскай вёсцы перасяленцаў з Беларусі.

У 1945 годзе яна разам з усімі жыхарамі сваёй вёскі апынулася ў вымушанай эміграцыі. Цяпер ёй 80, і ў відэа яна чытае малітвы і замовы ў традыцыйным строі, якому ўжо больш за 100 гадоў.

Каментары4

  • Нацдэм
    10.11.2024
    Быў, есьць, буду… ад Ірдарат вельмі моцна. Як гімн новай Беларусі. Слухаю часта на споціфае.
  • Рабі сваё!
    10.11.2024
    Ёсік, Шэкспір не пісаў для ўсяго свету і не арыентаваўся на яго. Ён пісаў п'есы для мясцовага тэатра, каб артыстам было з чым выйсці на сцэну.
    То калі і мы творым для сябе і пра сваё, а самі жывем сярод еўрапейскіх народаў, у еўрапейскім кантэксце, то і творчасць наша будзе ў кантэксце і на ўзроўні. Нам ёсць пра што сказаць і пра што задумацца. Калі ж, як ў Расеі, абмяжуемся безвыходнасцю "маленькага чалавека" і крадзяжом начальства, то станемся катастрафічнымі правінцыяламі, вечнымі лузерамі, як нам і было прапанавана стаць ў СССР.
  • Faun
    10.11.2024
    Дзякуй за прыгожую музыку і відэа! Больш цудоу́най музыкі, и шмат добрых рэчау́ і посьпехау́ у будучыні.

Цяпер чытаюць

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»59

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі мясакамбінат далучаць да агракамбіната «Дзяржынскі»3

Удар па Чэбаксарах нанеслі ракетамі «Фламінга»2

Найбліжэйшым часам плануюць значна разбудаваць Фаніпаль1

Інструктара пошукавага атрада «Анёл» кінулі за краты — верагодна, за Гаюна5

У Літву ўпершыню не пусцілі рэйсавы аўтобус з Беларусі праз новыя санкцыі8

Гастрапляцоўка «Пясочніца» ў Мінску ўсё ж не адкрыецца. Што адбылося4

Беларуса, якога адлічылі з БДЭУ за тое, што не так стаяў на лінейцы, цяпер забіраюць у войска22

У Оршы знік мурал з Уладзімірам Караткевічам1

Самая танная кватэра ў Мінску прадаецца за $65 000. І вось як яна выглядае2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»59

Пяць дзён, 60 удзельнікаў, саўна, більярд і крыкі адно на аднаго. Расказваем, як прайшла закрытая «гульня Мацкевіча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць