Свет55

У Гомелі дэмантавалі два помнікі Леніну

«Маленькага» Ульянава знялі каля філіяла № 2 цэнтральнай гарадской дзіцячай паліклінікі. Другую скульптуру Леніну прыбралі каля дзіцячага сада — пачатковай школы № 63, на гэтай жа вуліцы — Міжнароднай.

У адрозненне ад большасці стандартных выяваў гэтага тыпу апошняя скульптурная праца была выкананая ў незвычайнай манеры. Малады Ульянаў паказаны ў студэнцкай тужурцы з кнігай у руках і з выразна ўзнятай галавой. Акрамя гэтага, дэмантаваная скульптура маці і дзіцяці каля былога радзільнага дома на вуліцы Савецкай.

— Дэмантаж скульптур «Ульянаў-гімназіст» ля дзіцячага сада-пачатковай школы № 63 выкананы ў сувязі з тым, што ўпраўленне адукацыі Гомельскага аблвыканкама праводзіць акумуляцыю скульптур савецкага перыяду для арганізацыі музея пад адкрытым небам, — распавёў намеснік кіраўніка адміністрацыі Навабеліцкага раёна Гомеля Васіль Зубец. - З гэтай мэтай былі таксама дэмантаваныя скульптурныя выявы Леніна каля філіяла № 2 Гомельскай цэнтральнай гарадской дзіцячай паліклінікі, скульптурная кампазіцыя «Піянеры» ля СШ №3 і ў іншых месцах. Для ўзгаднення дадзенага пераносу ўпраўленне адукацыі звярталася ў адміністрацыю Навабеліцкага раёна.

Месца і час адкрыцця «музея савецкага перыяду» пакуль яшчэ не вызначана. Раней у якасці магчымых месцаў называліся пляцоўкі на тэрыторыі Савецкага раёна Гомеля, а таксама ў Жлобіне

Каментары5

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Усе навіны →
Усе навіны

«Ціса» ў Венгрыі атрымала нават больш парламенцкіх мандатаў, чым меркавалася папярэдне6

Дзявятая планета Сонечнай сістэмы: ці блізкія мы да разгадкі яе таямніцы?3

Meta збіраецца праз штучны інтэлект звольніць 8 тысяч работнікаў3

Беларусы масава перасаджваюцца на горныя ровары5

У Германіі за год падстрэлілі каля 3 тысяч радыеактыўных дзікоў5

У клецкай паліклініцы пацыенты пабіліся за месца ў чарзе. Цяпер будзе суд

У «Вялікім камені» стварылі Інстытут выдатных інжынераў

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе17

Расійскія дроны дзейнічаюць ва Украіне праз беларускі роўмінг10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць