Грамадства22

На галоўным праспэкце сталіцы пабудуюць 20‑павярховую «Ю»

Гасьцінічна‑дзелавы комплекс паўстане на на 4‑х гэктарах былога праспэкта Скарыны . Па эўрапейскім праекце і за іранскія грошы.

Новы гасцінічна‑дзелавы комплекс з’явіцца ў сталіцы. Яго пабудуюць на праспекце Незалежнасці.

Па словах спецыялістаў, новы будынак будзе вызначацца арыгінальнай архітэктурай і дызайнам, якія будуць гарманіраваць і дапаўняць Нацыянальную бібліятэку.

Комплекс стане шматфункцыянальным: у ім размесцяцца гасцініца, офісы, гандлёвыя залы і нават некалькі спартыўных пляцовак.

Яго пабудуюць на праспекце Незалежнасці. Паводдаль ад Нацыянальнай бібліятэкі ў бок выезду з горада

. Пад будаўніцтва выдзелены чатыры гектары зямлі. Але маштабы не галоўная асаблівасць праекта.

Дызайн праекта распрацоўвала адно з вядучых архітэктурных бюро не толькі Германіі, але і Еўропы. Заказчык будаўніцтва, ён жа галоўны інвестар — буйная іранская фірма. Па словах яе прадстаўнікоў, пабудаваць хочуць не столькі хутка, колькі якасна. Выкарыстоўваць плануюць самыя сучасныя будаўнічыя матэрыялы.

На прэзентацыі вялікую ўвагу надаюць эканоміі рэсурсаў. Гавораць, гэта будзе спецыяльны энергаэканамічны будынак.

Перспектыва комплексу з вышыні птушынага палёту. Форма ў выглядзе літары «Ю», дзве вежы — 20 і 15 паверхаў адпаведна, і гэта не лічачы падземных узроўняў (пад кожнай вежай іх таксама будзе некалькі). Адна з вежаў — гэта пяцізоркавая гасцініца, другая — офісныя памяшканні. На даху паміж імі на ўзроўні ляснога масіва, які будзе суседнічаць з комплексам, зробяць паркавую зону. Плануецца, што спецыяльны пераход злучыць комплекс са станцыяй метро «Усход», а пешаходны бульвар — з Нацыянальнай бібліятэкай.

Тое, што шклянога ў архітэктуры шмат і колер у знешнім афармленні ўсё больш светла‑зялёны, не выпадкова. Дызайн праекта, па задумцы, павінен гарманіраваць, па‑першае, з Нацыянальнай бібліятэкай, па‑другое, з прыродным ландшафтам. Але пра тэрміны будаўніцтва гавораць пакуль асцярожна. Адно ўжо відавочна: узвядзенне новага комплексу пачнуць ужо ў наступным годзе, а кошт будаўніцтва — не менш чым 100 мільёнаў долараў.

Паводле АТН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку12

У Цюмені загарэўся буйны НПЗ. Ад Украіны датуль 2000 кіламетраў3

Памёр акцёр Энтані Хэд

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей2

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць