Свет1616

Алегу Газманаву адмовілі ў правядзенні канцэртаў у Літве

У гэтым годзе арэны буйных гарадоў Літвы адмовіліся прыняць у сябе расійскага выканаўцу Алега Газманава, які ў мінулым годзе на канцэрце ў краіне выканаў песню, што праслаўляе СССР.

Намеснік дырэктара кампаніі Klaipėdos arena, якая кіруе Клайпедскай арэнай «Швітурэ», Рэмігіюс Амбрулайціс не хаваў, што нядаўна адна літоўская кампанія, якая займаецца арганізацыяй мерапрыемстваў прасіла здаць ёй у арэнду арэну для правядзення канцэрта Газманава.

Аднак Klaipėdos arena адмовілася здаваць памяшканне. «Мы ацанілі той факт, што ў мінулым годзе пасля віленскага канцэрту Газманава адбыўся скандал. Акрамя таго, мы ўлічылі цяперашнюю геапалітычную сітуацыю — я кажу пра рознагалоссі паміж Расіяй і Украінай. Усе гэтыя аспекты маюць адмоўнае адценне, яны могуць нанесці шкоду арэне, яе рэпутацыі. Першая фраза, якая прыйшла нам у галаву, і нам работнікам, і акцыянерам, што мы павінны быць па-грамадзянску настроены і будзем такімі», — сказаў Амбрулайціс.

Думаю, яго канцэрт не карыстаўся б вялікім поспехам, квіткі не былі б раскуплены. Акрамя таго, у снежні праходзіць шмат святочных мерапрыемстваў, а канцэрт Газманава мае адмоўнае адценне», - сказаў суразмоўца.

Па звестках DELFI, арганізатары хацелі правесці канцэрт Газманава не толькі ў Клайпедзе, але і яшчэ мінімум у двух гарадах. Аднак ад гэтых намераў адмовіліся - Газманаў на святы з канцэртамі ў Літву не павінен прыехаць.

У Латвіі Газманаў абвешчаны персонай нон-грата. Яго ўезд у Літву не забаронены — МЗС ніякіх санкцый не ўжываў.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»43

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа4

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць