Грамадства33

Сяргей Скрабец: «Гэта рэдкі быў чалавек, бяссрэбранік»

«Валерый Фралоў быў шчырым сябрам і чалавекам, верным сваім ідэалам»,

— адзначыў палітык Сяргей Скрабец з нагоды смерці генерала.

У 2000—2004 гадах Фралоў і Скрабец былі дэпутатамі палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу II склікання, уваходзілі ў апазіцыйную дэпутацкую групу «Рэспубліка». У чэрвені 2004 года Валерый Фралоў, Сяргей Скрабец і яшчэ адзін член групы «Рэспубліка» Уладзімір Парфяновіч аб'явілі галадоўку, патрабуючы ўнесці змены ў Выбарчы кодэкс, спыніць палітычныя рэпрэсіі і змяніць меру стрымання ў дачыненні да кіраўніка Беларускай асацыяцыі «Дзелавая ініцыятыва» Міхаіла Марыніча, які тады ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ. 

«Гэта рэдкі быў чалавек, бяссрэбранік, — успамінае Сяргей Скрабец. — Шкада, што не дажыў ён да светлай будучыні. Усё марыў, пачынаючы яшчэ з працы ў парламенце, палепшыць нашае грамадства. Не разумеў сённяшніх адносінаў, калі ўсё — за грошы і чалавек чалавеку — воўк. Ён быў не такім, заўсёды за ўсіх перажываў, дапамагаў».

Скрабец расказаў, што сустракаўся з Фраловым некалькі дзён таму. «Цяжка паверыць, што ён памёр. Нядаўна бачыліся з ім, ён быў бадзёры і поўны сіл. Мы абмяркоўвалі прэзідэнцкую кампанію. Валерый Іванавіч планаваў вылучаць сваю кандыдатуру. Мы пачалі ўжо збіраць ініцыятыўную групу, быў план дзеянняў, сустрэч і гэтак далей. Ён жа быў стратэгам, у яго ўсё было строга паводле плана», — сказаў Скрабец. 

Генерал Фралоў памёр у Мінску 10 лістапада на 68-м годзе жыцця. Яго знайшоў мёртвым у кватэры сын. Паводле слоў сына, «дакладная прычына смерці пакуль невядомая, але па знешніх прыкметах сказалі, што або тромб, або інфаркт».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант заявіла, што разглядаецца магчымасць сустрэчы Лукашэнкі з Трампам3

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць