Грамадства1818

Упершыню такое — Юрася Беленькага судзяць за Дзяды

У судзе Першамайскага раёна Мінска 17 лістапада а 9-й гадзіне пачнецца суд над намеснікам старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім — за парушэнне парадку правядзення вулічных акцый падчас шэсця ў Мінску і мітынгу ў Курапатах 2 лістапада і жалобнай акцыі ў Лошыцы 9 лістапада.

Пасля акцый на Юрася Беленькага склалі тры пратаколы — за тое, што ён як адказны за правядзенне акцый не ўзгадніў з міліцыяй меры бяспекі падчас вулічных акцый. Паводле Юрася Беленькага, пратаколы былі складзеныя беспадстаўна. Ён лічыць, што ў тым, як прайшлі жалобныя акцыі на Дзяды, няма і намёку на тое, каб з боку ўладаў былі абвінавачванні ў нейкіх парушэннях:

«Акцыя Дзяды прайшла вельмі добра і спакойна. Але супраць мяне былі складзеныя тры пратаколы. 12 лістапада ўжо адбылося першае пасяджэнне суда. Праўда, у судзе было задаволеная мая просьба пра перанос пасяджэння на 17 лістапада, бо я быў абсалютна не падрыхтаваны — прыйшоў у міліцыю па пытанні аплаты, там тут жа склалі пратаколы, затрымалі мяне і ў суд адправілі».

Абвінавачванне ў тым, што з міліцыяй не былі ўзгодненыя меры бясьпекі, Юрась Беленькі лічыць надуманымі:

«Усе меры бяспекі былі ўзгодненыя. Было адмысловае пасяджэнне з удзелам супрацоўнікаў міліцыі, пракурора, прадстаўнікоў гарвыканкама. Было дэтальнае абмеркаванне мераў бяспекі. Таму такая рэакцыя ўладаў вельмі насцярожвае, асабліва з улікам, што ў канцы лістапада мы плануем традыцыйны выезд па месцах Слуцкага збройнага чына».

Юрась Беленькі кажа, што за парушэнні, якія яму інкрымінуюць, прадугледжваецца як штраф, так і адміністрацыйны арышт.

Каментары18

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ34

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць