Свет88

Расійскага дыпламата на Кіпры знайшлі мёртвым пасля знікнення Баўмгертнера

У расійскім пасольстве на Кіпры пры загадкавых абставінах памёр высокапастаўлены супрацоўнік дыпмісіі. Трагедыя здарылася на наступны дзень пасля таго, як стала вядома пра знікненне былога кіраўніка «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера, паведамляе выданне Cyprus Mail.

Цела дыпламата Панова знайшлі ў яго рабочым кабінеце. Паведамляецца, што мужчына пакінуў перадсмяротную запіску, аднак яе змест трымаецца ў сакрэце.

Пасольства Расіі адмовілася дапусціць мясцовую паліцыю да паўнавартаснага агляду месца здарэння і правядзення следчых дзеянняў на тэрыторыі дыпмісіі, спасылаючыся на дыпламатычны імунітэт.

Напярэдадні стала вядома пра знікненне Баўмгертнера — 56‑гадовы расійскі бізнесмен Уладзіслаў Баўмгертнер перастаў выходзіць на сувязь 7 студзеня. Апошні раз сігнал яго мабільнага тэлефона зафіксавалі ў раёне пасёлка Пісуры. Цяпер там працуе маштабная пошукавая аперацыя з прыцягненнем верталёта, дронаў і валанцёраў.

Уладзіслаў Баўмгертнер атрымаў сусветную вядомасць у 2013 годзе падчас калійнай вайны паміж Расіяй і Беларуссю. Ён быў затрыманы ў Мінску пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі. Пасля вызвалення і продажу актываў «Уралкалія» бізнэсмен пераехаў на Кіпр.

Каментары8

  • Розумам Расею не зразумець
    12.01.2026
    Чачэнцы адбіраюць нейкія актывы ў горскіх габрэяў у Маскве, паволжскі немец загінуў на Кіпры.
  • лістапад 1917N2
    12.01.2026
    Ібн Аль Сауд, ужо лістапад 1917N2 ?
  • Лёлік з-пад Лімасола
    12.01.2026
    Так, не толькі "добрымі расейцамі" багаты наш клачок зямлі.
    Еаб вы ведалі, колькі тут розных фірм па адмыванню грошай знаходзіцца

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага44

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта спроба дастукацца да аднаго чалавека». Курэйчык — пра пяцігадзінны стрым Ціханоўскага40

На дзяржаўным тэлебачанні расказалі пра маштаб палітычных рэпрэсій у Гомелі цяпер6

Марыі Калеснікавай прысудзілі званне ганаровай прафесаркі ў Зальцбургу11

ЕС выключыць бізнэсоўцаў Гуцэрыева і Шаўцова з беларускага санкцыйнага спісу3

У Германіі ў краме ў беларуса выпалі грошы. А як стаў падымаць, з сумкі пасыпаліся скрадзеныя шакаладкі2

Упершыню з 1945 года ў ЗША расстраляюць вайскоўца. Такое пакаранне стралку з Форт-Худа ўхваліў Трамп1

Арыштаваны сенатар Карпіцкі, галоўны доктар Брэсцкай абласной бальніцы14

Жыхар Гродна вырасціў гіганцкі гарбуз — 150 кілаграмаў

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага44

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць