Грамадства66

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні

Пра нібыта прысланы зварот Уладзіміра Усера (Лазарава) расказалі ў сюжэце тэлеканала «Беларусь 1», які выйшаў 12 студзеня. Пра станоўчае рашэнне ён нібыта даведацца ўжо не паспеў.

Пра смерць 70‑гадовага Усера стала вядома ў пачатку снежня. Прыблізна ў той жа час знік з поля зроку яго сусед Анатоль Вайцяхоўскі, які 12 студзеня з’явіўся ў прапагандысцкім відэа на дзяржаўным тэлебачанні. У роліку сцвярджалася, што перад гібеллю Усер нібыта напісаў заяву ў спецыяльную камісію па вяртанні, але памёр, так і не атрымаўшы адказу.

Прапагандыстка Ксенія Лебедзева паказала ў эфіры ксеракопію дакумента, датаванага 25 верасня 2025 года. У ім Усер нібыта піша, што быў адным са стваральнікаў фільма «Чужое неба», а таксама выказвае раскаянне за ранейшыя публікацыі.

Па словах Лебедзевай, камісія нібыта прыняла станоўчае рашэнне па яго звароце, аднак сам Усер пра гэта ўжо не даведаўся.

Уладзімір Усер

Таксама ў відэа паказалі кадры з кватэры Усера, яго медыцынскія дакументы, размытае фота памерлага і, як сцвярджалася, матэрыялы крымінальнай справы, заведзенай супраць яго па абвінавачанні ў шпіянажы.

Анатоль Вайцяхоўскі ў гэтым сюжэце заявіў, што вярнуўся ў Беларусь, бо баяўся за сваё здароўе. 

Каментары6

  • Сумленне
    12.01.2026
    Як можна называць беларуса, якому няма чаго есці было і якога падставілі з гбсцкім фільмам тыя, каго тут нельга называць, шпіёнам? Дзе доказы гэтым абвінавачанням нябожчыка?
  • Вавел Пусаў
    12.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Толкиен
    13.01.2026
    А Гендальф мог бы поведать интересные факты, но увы не сберегли. Таксист его по ходу траванул.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея24

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць13

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?17

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея24

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць