Меркаванні3232

Меркаванне: «Жыццё-маліна» мусіць працягвацца, Мікіта беларусеў і беларусіў не для таго, каб гэта спынілася

Я разумею гора каманды, але справа Мікіты Мелказёрава мусіць працягвацца на ягоным жа канале, піша Мікола Бугай.

Мікіта Мелказёраў. Фота: Наша Ніва

Калі ў 1991 годзе Сяргей Дубавец аднаўляў «Нашу Ніву», моцна супраць выступаў паэт Ніл Гілевіч. «Наша Ніва» — гэта помнік, і мусіць помнікам застацца, казаў ён.

Час паказаў, што рацыю меў Дубавец, а не Гілевіч. Мяняюцца рэдактары, мяняюцца пакаленні, але выданне застаецца, робіць беларускую справу. А што толку, калі «НН» засталася б экспанатам на паліцы? Да яе звярталіся б адзінкі.

Каманда канала «Жыццё-маліна» заявіла, што іншага вядоўцу на канал шукаць не будуць. «Мікіта, ты сам сабе стварыў помнік. Хай ён застанецца ў тым выглядзе, у якім ты нам яго пакінуў».

Гэта няправільна, хлопцы. Спыніць «Жыццё-маліну» — гэта забіць жывы канал, гэта супярэчыць самому духу Мікіты, як мы, яго гледачы, яго ўспрымалі. 

Я не ведаю, хто можа — і мае маральнае права — замяніць Мікіту за рулём «Маліны». Івулін? Каверын? Акудовіч? Кіркевіч? Нехта зусім новы, каго мы не бачылі? Так, нам будзе нязвыкла, і гэта будзе ўжо інакшы праект (як «Наша Ніва» была інакшаю ў 1990-я, інакшая — 2000-я, а яшчэ інакшая ў 2010-я, 2020-я). Але ён будзе жывы. Я ведаю цвёрда: Мікіта «беларусеў і беларусіў» не для таго, каб гэта спынілася. Жывая «Маліна» будзе найлепшым, жывым помнікам Мікіту. І я ўпэўнены, што каманда «Маліны» здольная знайсці пераемніка і тактоўна, і максімальна мудра.

Калі вы згодныя са мной, падхапіце гэты заклік у сябе ў сетках.

Каментары32

  • імя
    10.01.2026
    Няма інтэрвіювераў такога ўроўню нажаль. МІкіта рабіў якасна і шчыра і з запалам. Няхай так і застанецца добрым успамінам пра яго, чым рабіць нейкую падмену.
  • аўтар
    10.01.2026
    імя, нічога, паступова вырасце чалавек. Другога Мікіты не будзе. Гэта будзе трохі інакш. Але сама праграма вялікіх гутарак застанецца.
  • ну
    10.01.2026
    імя, ёсць такія. але вы маеце рацыю ў тым, што ніхто нікога цалкам не заменіць. да і мэты такой няма, бо гэта немагчыма. можна працягваць, але немагчыма менавіта замяніць пад капірку

Цяпер чытаюць

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу15

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Усе навіны →
Усе навіны

Прыбраць з двароў і вуліц аўтахлам цяпер будзе і прасцей, і хутчэй1

У Аршанскім раёне п'яны кіроўца вёз траіх дзяцей

«Робім стаўкі, што будзе на НГ». У сацсетках абмяркоўваюць рэзка падаражэлую скумбрыю5

Буданаў заплаціць штраф за выкарыстанне рускай мовы падчас інцыдэнту ў Баршчагоўцы пад Кіевам12

Шпіёнскі скандал у Nvidia: кітайская разведка магла выкарыстаць рамантычную сувязь з кіраўніком кампаніі3

Таямніца 400‑гадовай даўніны: у Брытаніі разгаданы код замка з затанулага карабля1

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»20

Сталініста Драбышэўскага выгналі з Камуністычнай партыі Беларусі11

Лукашэнка сказаў, што ў яго няма сяброў23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу15

«Я зарабляла на OnlyFans $2000‑3000 на месяц». Беларуска расказала, як стала здымаць кантэнт для дарослых і чаму па-ранейшаму жыве без сэксу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць