У Мінску пакажуць акварэль польскага мастака Юліяна Фаланта «Паляўнічыя на рацэ з забітым ласём». Малюнак да 1941 года захоўваўся ў Беларусі, у вайну быў вывезены ў Германію. У 1947 яго вярнулі ў БССР. Але ён так і не выстаўляўся. Тры гады таму пачалася рэстаўрацыя акварэлі, якую скончылі толькі сёлета. І цяпер твор мастацтва будзе прадстаўлены на публіцы.
Адкрыццё 4 снежня а 17.00 у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі (вул. Леніна, 20).
Падрабязней пра мастака і карціну можна прачытаць тут.
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе

Каментары