Грамадства88

Экс-галоўрэд Lenta.ru: «Самая выгадная пазіцыя — па-над бойкай»

Былы галоўны рэдактар Letna.ru, а зараз галоўны рэдактар «Медузы», правяла ў Мінску 6 снежня майстар-клас, зладжаны «Прэс-клубам Беларусь» і аргкамітэтам канферэнцыі «Дзелавы інтэрнэт».

Галіна Цімчанка

У 1999 годзе Цімчанка перайшла з газеты «Коммерсантъ» у новае інтэрнэт-выданне Lenta.ru. Прайшла шлях ад супрацоўніка службы маніторынгу да галоўнага рэдактара ў 2004-м.

Пры ёй Lenta.ru стала самай цытатаванай крыніцай навін Расіі, на 2013 год займала 5 месца па наведвальнасці ў Еўропе сярод сайтаў навін. У сакавіку 2014 Цімчанка была звольненая на фоне папярэджання Раскамнагляда за спасылку на інтэрв’ю з лідарам «Правага сектару» Дзмітрыем Ярашам. За ёю сышла большая частка рэдакцыі Lenta.ru.

Трохгадзінны майстар-клас, што Галіна Цімчанка праводзіла ў офісе TUT.BY, можна цалкам паглядзець тут

Новы праект Цімчанкі і часткі рэдакцыі «старой Ленты», «Медуза», за месяц дзейнасці набраў 1,3 млн унікальных наведнікаў альбо ў сярэднім 100 тысяч унікальных чытачоў за дзень. 

Праект арыентуецца на мабільных чытачоў. Асноўны прынцып — Mobile first, «найперш мабільныя».

Акрамя «настольнага» сайту навіны «Медузы» можна чытаць праз мабільную версію ды мабільныя праграмы для iOS і Android. Больш за палову чытачоў «Медузы» зараз «мабільная аўдыторыя».

«Можна блакаваць сайт, але спыніць вяшчанне цяжка», — 

кажа Цімчанка пра магчымыя спробы забараніць у Расіі як сайт, так і мабільныя праграмы адначасова. На яе думку, такое магчыма толькі пры супрацы дзяржавы з усімі буйнымі правайдарамі.

Назву новага праекта Цімчанкі часта крытыкавалі. На яе думку, сёння брэндам можа быць любое слова, якое не значыць нічога. Apple — доказ таму. «Медуза» тут не ў значэнні Медузы Гаргоны — сайт не збіраецца ні на каго нападаць ці камусьці помсціць.

«Побеждает не большой и рогами украшенный, а маленький, злой и безбашенный»,

— такі дэвіз для сябе абрала Цімчанка.

«Медуза» месціцца на домене Medusa.io. Цімчанка сцвярджае, што нацыянальны домен Брытанскіх тэрыторый у Індыйскім акіяне быў абраны з-за нізкіх цэн і даверу знаёмых «айцішнікаў». COM — задорага, RU — няварта, могуць адабраць.

Інвестары «Медузы» пажадалі застацца невядомымі. Рэдакцыя некалі вяла перамовы нават з Хадаркоўскім, але вырашыла адмовіцца ад ідэі адзінага інвестара.

«Не хачу быць інструментам уплыву, кішэнным СМІ»,

— кажа Цімчанка.

Кантрольны пакет «Медузы» застаецца ў руках рэдакцыі, а грошы бяруцца ад пула інвестараў, людзей непублічных. Інвестары не могуць уплываць на рэдакцыю.

Рэдакцыя намагаецца быць максімальна аб’ектыўнай. «Мы нікому не сябры, мы журналісты. Мы не апазіцыя, мы фіксуем дзеянне», — сцвярджае Цімчанка.

«Самая выгадная пазіцыя — па-над бойкай»,

— кажа яна. Калі не быць ні на чыім боку, «відаць лепей».

Новы праект дзейнічае як агрэгатар навін з нячастымі, але разгорнутымі ўласнымі рэпартажамі. Па словах Цімчанкі, у расійскіх СМІ зараз замнога «белага шуму», за якім губляюцца сапраўдныя навіны. Да таго ж, у Расіі пануе цэнзура і самацэнзура, таму ў галіне сапраўднай журналістыкі на думку Цімчанкі зараз канкурэнцыі практычна няма.

Сфармаваць і асэнсаваць карціну дня, каб чытач больш нікуды не хадзіў, — такая мэта «Медузы».

Важная і нацэленасць на ўзважаны погляд: усе стаміліся ад «гістэрыкі», чытачу не хапае халоднай развагі, ды і такая пазіцыя не пужае рэкламадаўцаў.

Абсалютную праўду не кажа ніхто, сцвярджае Цімчанка. Верыць нельга нікому, акрамя ўласнага карэспандэнта. Але нават у прапагандзе можна знайсці карысную інфармацыю. У якасці прыкаду яна прыводзіць гісторыю пра «распятае ў Славянску дзіця» — у паведамленні былі даты, месцы і імёны, якія можна праверыць, нават літаральна «хадзіць па бабуськах», каб даведацца праўдзівую гісторыю.

На думку Цімчанкі, зараз у Расіі пануе крызіс даверу да СМІ ды крызіс увагі праз колькасць прапаганды.

Адзіны спосаб вярнуць увагу — пастаянна здзіўляць чытача,

— пераконвае галоўны рэдактар «Медузы». І сайт, і праграмы рэгулярна абнаўляюцца, рэдакцыя не цураецца эксперыментаў.

Першапачаткова «Медуза» як мантру паўтарала: «даць інфармацыйны пражытачны мінімум». Невялікая рэдакцыя намагалася зрабіць лепшае мінімальнымі сродкамі. Але нацэленасць на «мінімум» не матывавала супрацоўнікаў праз «прыродную ляноту». Новы дэвіз выдання — «усё, што вам трэба ведаць».

Чытачу цікава ўсё, што ўплывае на яго ўласнае жыццё, кажа Цімчанка, згадваючы амерыканскую тэорыю пра цікаўнасць да навін у радыюсе 60 міль. Калі за акіянам адбываецца нешта важнае мясцоваму чытачу, варта патлумачыць, як падзея там адаб’ецца на жыцці тут.

«Медуза» працуе на расійскіх чытачоў, але месціцца ў Латвіі.

Такім чынам самае страшнае, што ўлады могуць зрабіць выданню — заблакаваць яго на тэрыторыі Расіі. Латвія была абраная як адна з самых недарагіх краін Еўропы і як адна з самых простых па законах.

«Было шокам, як усё проста з законамі ў Латвіі», —кажа Цімчанка ды адзначае, што важная не толькі еўрапейская прастата законаў, але і еўрапейскае выкананне законаў.

Да таго ж, у Латвіі практычна ўсе ведаюць рускую мову, што для рускамоўнай рэдакцыі адназначны плюс. Зараз «Медуза» шукае настаўніка, які навучаў бы рэдакцыю латвійскай мове:

Жыць у краіне і не ведаць яе мовы непрыстойна,

мяркуе галрэд «Медузы».

Галіна Цімчанка не пазбегла пытання пра выкарыстанне «Медузай» слова «Белоруссия» ў навінах. На яе думку, у пытанні «Беларусь ці Белоруссия» СМІ мусяць кіравацца законам: у слоўніках прапісана ці «Белоруссия», ці «Республика Беларусь», а ў слове «Белоруссия» не можа быць галоснай «а» між дзвюма часткамі — такія правілы рускай мовы. У прыватнай размове яна можа выкарыстоўваць слова «Беларусь», але на старонках СМІ «цар і бог — руская мова».

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі 10 гадоў рабілі сваю віягру і так не змаглі стварыць6

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі4

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год32

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць