Свет1313

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі

Вярбоўшчыкі завабліваюць мужчын на фронт, прапаноўваючы папрацаваць на неваенных пазіцыях. Гэта падман для прастакоў, піша «Можем объяснить». 

Расійскія рэкруцёры ўсё часцей выкарыстоўваюць маніпулятыўныя схемы і фэйкавыя вакансіі, абяцаючы мужчынам бяспечную працу ў тыле.

Сярод папулярных прынад нават вакансіі механікаў для працы ў Беларусі. Апісваюцца плюсы службы ў Саюзнай дзяржаве: «стабільная абстаноўка, развітая інфраструктура, блізкасць да дома». Пры гэтым ніжэй у гэтай жа аб'яве напісана, што месцам службы стануць «новыя тэрыторыі» Расіі.

Заробак — ад 240 тысяч расійскіх рублёў (больш за 3000 даляраў) у месяц плюс мільённыя бонусы за падпісанне кантракта. Часта такія прапановы адрасаваныя людзям з хранічнымі захворваннямі або судзімасцямі, якім абяцаюць статус ветэрана і спісанне даўгоў.

Аднак юрысты папярэджваюць, што падобныя абяцанні — гэта свядомы падман. Паводле расійскага заканадаўства, чалавек заключае кантракт не на канкрэтную пасаду, а на вайсковую службу ў цэлым. Гэта дазваляе камандаванню ў любы момант без згоды навабранца перавесці яго ў любое падраздзяленне па службовай неабходнасці.

Фактычна, пасля прыбыцця ў зону баявых дзеянняў амаль усе «тылавікі» трапляюць напрамую ў штурмавыя атрады.

Юрыдычнай магчымасці скасаваць кантракт або прыцягнуць вярбоўшчыкаў да адказнасці за ілжывыя абяцанні не існуе, бо любыя слоўныя дамоўленасці падчас вярбоўкі не маюць ніякай сілы перад статусам вайскоўца ў перыяд мабілізацыі.

Каментары13

  • где манипуляция ?
    06.05.2026
    В принципе, всё верно, после 2020 года, Беларусь, окончательно и бесповоротно, стала новой территорией России.
  • Протасевич
    06.05.2026
    Отвечаю реально: пойду против Польши в авангарде наших бронетанковой бригады Союзного Государства. НИКОГО жалеть не буду!
  • колькі з нас адвялі сваіх дзяцей ў Беларускія класы 8 % ?
    06.05.2026
    чаму Саюзнай дзяржаве а не ў так званай "Саюзнай дзяржаве" ?, пры гэтым колькі з нас адвялі сваіх дзяцей ў Беларускія класы 8 % ? Пакуль Беларусь на м маскоўскай мове на маскоўскіх - aзіяцкіх наратывах , не якой дэмакратыі ў Беларусі быць не можа. Сёння Беларусь можа існаваць толькі як Васалітэт

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы27

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць