Свет22

Кіраўнік «ЛНР»: Пагадненне аб перамір'і будзе падпісанае 9 снежня ў Мінску

Пагадненне аб перамір'і з украінскімі ўладамі будзе падпісанае 9 снежня, заявіў кіраўнік самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Ігар Платніцкі на пасяджэнні ўрада «ЛНР» 6 снежня, паведамляе інтэрнэт-рэсурс www.novorossia.su.

«Учора тут былі прадстаўнікі Украіны. Узгоднена, папярэднія дамоўленасці дасягнутыя. Пагадненне будзе падпісанае 9 снежня», — сказаў Платніцкі. З гэтага дня, дадаў ён, у рэспубліцы пачнецца «этап цішыні». 

Паводле слоў Платніцкага, пагадненне будзе складацца з некалькі пунктаў, якія прадугледжваюць спыненне агню, вывад тэхнікі і далейшыя дзеянні па ўрэгуляванні канфлікту.

Акрамя таго, у дакуменце будуць прапісаныя ўмовы, пры якіх будзе адкрыты агонь у адказ у выпадку парушэння перамір'я.

Афіцыйны прадстаўнік Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка 7 снежня заявіў РИА Новости, што ніякіх размоў аб пераносе даты перамоў у Мінску, прызначаных на 9 снежня, не вядзецца. 

Пры гэтым Лысенка адзначыў, што «9 снежня з'яўляецца папярэдняй датай». «Тры бакі — Расія, Украіна і АБСЕ — рыхтуюцца да правядзення гэтых перамоў, а беларускі бок гатовы забяспечыць усе неабходныя ўмовы для перамоў трохбаковай кантактнай групы», — дадаў прадстаўнік СНБА. 

Нагадаем, пра сустрэчу кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе 9 снежня ў Мінску паведаміў у мінулую пятніцу, 5 снежня, на брыфінгу ў Харкаўскай вобласці прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што «са стрыманым аптымізмам» глядзіць на магчымасць спынення агню пасля сустрэчы.

«Задача — зацвярджэнне плана-графіка рэалізацыі мінскіх дамоўленасцяў, маецца на ўвазе, каб з 9 снежня пачаўся дзень артылерыйскай цішыні, і на працягу 30 дзён выйсці на лінію сутыкнення, як адзначаецца ў мінскім пратаколе», — сказаў прэзідэнт Украіны, падкрэсліўшы, што гэта павінна карэспандавацца з адводам цяжкага ўзбраення і тэхнікі і з забеспячэннем працы місіі АБСЕ па назіранні за рэжымам спынення агню. Затым, заявіў Парашэнка, павінен адбыцца палітычны дыялог з адменай вынікаў незаконных мясцовых выбараў і правядзеннем новай выбарчай кампаніі на Данбасе. 

Выбары кіраўніцтва самаабвешчаных Луганскай і Данецкай народных рэспублік прайшлі 2 лістапада, аднак украінскія ўлады лічаць ЛНР і ДНР тэрарыстычнымі арганізацыямі. 

Перамовы па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне адбыліся ў Мінску 5 і 19 верасня.

Падчас першай сустрэчы быў падпісаны пратакол аб спыненні агню на Данбасе, паводле вынікаў другой — мемарандум з дзевяці пунктаў. Нягледзячы на гэта неўзабаве ўзброеныя сутыкненні на Данбасе аднавіліся.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Усе навіны →
Усе навіны

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі18

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

Расія ўначы нанесла масіраваны ўдар па Украіне. Чысты тэрор: 73 ракеты па гарадах і 656 беспілотнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць