Грамадства66

Прафкам «Беларуськалія»: «Мы не збіраем амуніцыі для Наваросіі!»

На мінулым тыдні радыё «Свабода» паведаміла, што афіцыйны прафсаюз «Беларуськалія» збірае прыцэлы начнога бачання і амуніцыю для жыхароў і абаронцаў Данбаса. Аднак у прафсаюзе гэтую інфармацыю катэгарычна абверглі.

«Да нас звярнуліся нашыя жа супрацоўнікі, з забойнай групы. Па тэлевізары бачым, што на Украіне ідзе вайна, людзі застаюцца без жылля — і захацелася неяк дапамагчы. Прафкам гэтае пытанне абмеркаваў і прыняў рашэнне правесці акцыю і сабраць цеплыя рэчы: падушкі, коўдры, курткі і г.д», — расказаў старшыня прафкама ААТ «Беларуськалі» Ігар Навумовіч.

Ні пра якія ваенныя рэчы гаворкі не было, падкрэсліў ён.

«Наш прафсаюз па-за палітыкай і супраць вайны. Што ж тычыцца фотаздымка аб’явы, дзе ад нашага імя заклікаюць прынесці камуфляваныя рэчы, берцы і іншае — гэта правакацыя нейкіх нядобрасумленных таварышаў, якія вырашылі выкарыстаць імя Белхімпрафсаюза, — сказаў Навумовіч. — На некаторых сайтах пішуць нібыта мы збіраем цеплавізары і прыборы начнога бачання. Гэта дурасць! Дурасць! Проста нехта хоча нас падставіць».

Паводле інфармацыі радыё «Свабода», у салігорскі прафкам па дапамогу звярнулася беларуская філія расейскага фонду «Сваіх не кідаем». Гэты фонд займаецца зборам сродкаў і рэчаў менавіта для байцоў «Наваросіі». Аднак Ігар Навумовіч паведаміў, што ніякіх кантактаў з прадстаўнікамі гэтай суполкі ў яго не было. А ўсё сабранае, па яго словах, будзе перададзена непасрэдна ў Чырвоны Крыж.

Што тычыцца беларускай філіі «Сваіх не кідаем», то ніякіх кантактаў яе знайсці не ўдалося. На афіцыйным сайце фонду ў спісе краін, у якіх дзейнічаюць пункты збору дапамогі, есць нават Велікабрытанія, Германія і Казахстан, але Беларусі няма. 

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

Зяленскі зноў згадаў Беларусь і каманду Ціханоўскай8

Колькі каштуюць акуляры-авіятары, як у Макрона? Гэта французскі люксавы брэнд1

200 званкоў за дзве гадзіны! На аўтадом ад МАЗа сапраўдны ажыятаж25

З Мінска пабудуюць новую дарогу1

Як яноту, які прыплыў да нас з ЗША, удалося месяц выжыць у машыне без ежы?13

Наўседа, Наўроцкі, Зяленскі і Ціханоўская ўсклалі кветкі ў памяць аб паўстанцах8

Колькі вёсак знікла ў Беларусі за мінулы год6

Як змяніўся клімат Беларусі за 40 гадоў?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць