Здарэнні11

Пенсіянерка ледзь не перавяла ўсе зберажэнні на «бяспечны рахунак». Выратавала, што быў выходны дзень

Гісторыя, якая магла скончыцца сумна, пачалася звыкла.

78‑гадовай мінчанцы патэлефанавалі ілжэсупрацоўнікі «Водаканала» і паведамілі пра неабходнасць замены лічыльнікаў і выманілі код з СМС, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Пазней адбыўся відэазванок ад несапраўднага супрацоўніка Дэпартамента фінансавых расследаванняў, які расказаў мінчанцы, што яе асабістымі данымі завалодалі ашуканцы.

Ён паведаміў, што ад яе імя ажыццяўляюцца незаконныя фінансавыя аперацыі. Каб прадухіліць гэта, ілжэсілавік параіў жанчыне ўзяць наяўныя зберажэнні і перавесці іх на «бяспечны» рахунак.

Па ўказанні ашуканцаў жанчына сабрала дзве тысячы даляраў і збіралася пералічыць іх па названых рэквізітах, але фінансавыя ўстановы аказаліся закрытыя з-за выхаднога дня.

Па дарозе дадому пенсіянерка ўбачыла пункт аховы правапарадку і прафілактыкі, засумнявалася ў словах тых, хто тэлефанаваў, і вырашыла пракансультавацца з участковым інспектарам. Сапраўдны міліцыянер растлумачыў, што яна стала ахвярай падману.

Каментары1

  • Ёсік
    28.04.2026
    78 гадоў, адна жыве, няма каму расказаць, ці ўсё ў тайне трымаюць?

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць