Свет

Нешта падобнае на дрон упала на дах дома ў Кішынёве. Паліцыя эвакуявала жыхароў

Спецыялісты і сапёры, якія прыбылі на месца, ачапілі тэрыторыю.

У ноч на 28 красавіка на дах жылога дома ў цэнтры Кішынёва ўпаў аб’ект, падобны да дрона. Пра інцыдэнт паведаміла сталічная паліцыя, якая ачапіла дом і эвакуявала жыхароў, піша Newsmaker.

У паліцыі паведамілі, што дрон на даху выявіў адзін з жыхароў дома. Спецыялісты і сапёры, якія прыбылі на месца, ачапілі тэрыторыю. Паводле папярэдняй інфармацыі, аб’ект атрымаў пашкоджанні, ударыўшыся аб дах будынка.

«З меркаванняў бяспекі ўсіх жыхароў пад’езда шматкватэрнага дома часова эвакуявалі, пакуль аб’ект не будзе вывучаны і выдалены», — адзначылі праваахоўнікі, заклікаўшы грамадзян не дакранацца да невядомых або падазроных прадметаў і неадкладна паведамляць пра іх у службу 112.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Усе навіны →
Усе навіны

Адправілі ў адстаўку дыпламата Дапкюнаса, які два месяцы таму выступіў з хамскай прамовай у АБСЕ14

У Мюнхене беларус у начным клубе лапаў 17‑гадовую ўкраінку і пабіўся з яе братам28

Starship Ілана Маска ўпершыню выйшаў на арбіту Зямлі3

Ці можна ў нас перавозіць у грамадскім транспарце ровары?1

У Бярозе збіраюцца ўдыхнуць жыццё ў былы картэзіянскі манастыр2

Прызначэнне Муравейкі ў Адміністрацыю — гэта камбінацыя Лукашэнкі, сэнс якой пакуль незразумелы8

Іван Краўцоў расказаў, як займеў праблемы пасля трапляння ў брытанскі санкцыйны спіс цёзкі-расіяніна20

Памёр Аляксандр Якабсон15

11‑гадовая брытанка стала самым маладым шахматным гросмайстарам у гісторыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN1

«Шпіён у кішэні»: расійскі месенджар Max сочыць за карыстальнікамі і дапамагае блакаваць VPN

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць