Спорт

Стартуе адкрыты конкурс на распрацоўку новага лагатыпа Федэрацыі хакея Беларусі

15 снежня стартуе адкрыты конкурс на распрацоўку новага лагатыпа асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь», паведаміў на пасяджэнні выканкама асацыяцыі 12 снежня ў Мінску генеральны сакратар арганізацыі Яраслаў Заўгародні. 

Ён адзначыў, што з часу правядзення чэмпіянату свету па хакеі — 2014 у Мінску федэрацыя «пачала працу ў кірунку развіцця маркетынгу». Для гэтага «быў сфарміраваны новы аддзел», і маркетынг у федэрацыі ператварыўся ў «адзін з прыярытэтных кірункаў». 

Цяперашні лагатып выкананы ў колерах дзяржаўнага сцяга і абыгрывае абрэвіятуру федэрацыі. Генеральны сакратар выканкама ФХРБ канстатаваў, што лагатып «не відазмяняўся 23 гады», таму патрабуе абнаўлення. 

Паводле слоў Заўгародняга, на правядзенне адкрытага конкурсу адводзіцца адзін месяц. Ён не выключыў, што федэрацыя можа самастойна ўдасканаліць той варыянт, які будзе названы пераможцам па выніках конкурсу. Для ўдзелу ў конкурсе плануецца звярнуцца да прафесіяналаў у галіне дызайну. 

Новы лагатып на зацвярджэнне выканкама ФХРБ прадставяць у канцы студзеня 2015 года. 

Пасля гэтага федэрацыя мае намер змяніць свой карпаратыўны стыль, а таксама пачне распрацоўку новай афіцыйнай сувенірнай прадукцыі. 

На афіцыйным мерапрыемстве былі вырашаны некаторыя арганізацыйныя пытанні. У прыватнасці, Уладзімір Праскураў зацверджаны ў якасці старшыні судзейскага камітэта. Члены выканкама федэрацыі зацвердзілі склад судзейскага і дысцыплінарнага камітэтаў, а таксама дакументы, якія рэгламентуюць іх дзейнасць. Акрамя гэтага, зацверджана палажэнне аб спонсарах і партнёрах ФХРБ, а таксама прыняты нормы аплаты суддзяў на міжнародныя матчы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні16

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

Жаночы «Ралан Гарос» выйграла расіянка2

83‑гадовы Пол Макартні зноў узначаліў брытанскі хіт-парад. Гэта для яго ўжо 24‑ты раз7

Беларусам дазволяць мець толькі адну невялікую копанку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць