Улада22

Гамяльчук змагаецца за беларускамоўныя шыльды

Адпаведную заяву ён накіраваў у Міністэрства юстыцыі, Адміністрацыю прэзыдэнта, Канстытуцыйны суд і абласную пракуратуру.

Актывіст аб'яднаных дэмакратычных сіл Канстанцін Жукоўскі змагаецца супраць зьмены шыльдаў з назвамі вуліц Гомеля з беларускай на расейскую мову.

Адпаведную заяву ён накіраваў у Міністэрства юстыцыі, Адміністрацыю прэзідэнта, Канстытуцыйны суд і абласную пракуратуру. У лістах ён указаў на тое, што апошнім часам указальнікі вуліц горада, аформленыя на беларускай мове, гарвыканкам мяняе на рускамоўныя. Актывіст лічыць, што гэта парушае яго канстытуцыйныя правы.

Як паведаміў БелаПАН К.Жукоўскі, 29 снежня ён атрымаў адказ з Канстытуцыйнага суда. Старшыня суда Рыгор Васілевіч паведаміў на беларускай мове, што ў адпаведнасці з Канстытуцыяй дадзенае пытанне разглядаць не мае права. Р.Васілевіч зазначыў, што зварот актывіста адпраўлены ўпаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцей.

Таксама К.Жукоўскаму адказала пракуратура. У лісце ўказана, што выкарыстанне рускай мовы не з\'яўляецца парушэннем закона.

Актывіст па-ранейшаму не згодны з пазіцыяй уладаў і мае намер падаць на гарвыканкам іскавую заяву ў суд.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны29

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе28

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

У акупаваным Севастопалі пачалі абмяжоўваць продаж прадуктаў у адны рукі5

Археолагі завяршылі сёлетнія раскопкі на Менцы. Што знайшлі?15

У Японіі на чатырох людзей напаў надзвычай кемлівы мядзведзь

Анулявалі вынікі на ЦТ школьнага выдатніка, які апублікаваў фотаздымкі тэставых заданняў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны29

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць