Грамадства

Заява БАЖ з нагоды блакавання сайтаў

Пачынаючы з 19 снежня некалькі інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў у Рэспубліцы Беларусь падвергліся блакіроўцы. Большасць з іх застаецца недаступнай на тэрыторыі краіны па сённяшні дзень. У прыватнасці, без тлумачэння прычын быў абмежаваны доступ карыстальнікаў да сайтаў belapan.com і belapan.by, naviny.by,belaruspartisan.org, charter97.org, udf.by, 21.by, gazetaby.com, zautra.by.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» лічыць, што блакаванне шэрагу грамадска-палітычных сайтаў, за якое ніхто дагэтуль не ўзяў на сябе адказнасць, – гэта прававое бязмежжа. Няма ніякіх юрыдычных падстаў абмяжоўваць доступ грамадзян Беларусі да інфармацыі пра падзеі ў краіне.

Такія захады напярэдадні чарговай прэзідэнцкай кампаніі фактычна пазбаўляюць яе сэнсу, бо ў краіне дэ-факта ўведзена надзвычайнае інфармацыйнае становішча. Натуральна, што яны таксама абсалютна супярэчаць міжнародным абавязальніцтвам Беларусі ў галіне свабоды медыя і прадэклараваным намерам кіраўніцтва краіны палепшыць адносіны з Захадам.

Відавочна, што атакі на незалежныя СМІ выклікаюць яшчэ большы недавер у грамадзян Беларусі да звестак, якія агучваюць афіцыйныя крыніцы. Гэта, у сваю чаргу, здольна толькі пагоршыць сітуацыю, у тым ліку эканамічную. Адсутнасць альтэрнатыўнай, прафесійна падрыхтаванай інфармацыі будзе спрыяць распаўсюду самых неверагодных чутак адносна рэальнага становішча спраў у краіне.

ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» патрабуе ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, а таксама ад ўсіх магчымых задзейнічаных у незаконным блакаванні суб’ектаў:

- Тэрмінова зрабіць усе магчымыя захады дзеля аднаўлення доступу да пералічаных сайтаў;

- Правесці праверку незаконнага абмежавання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь доступу да ўказаных вышэй сайтаў;

- Вызначыць асобаў, вінаватых у парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, і прыцягнуць іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы1

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

«Відаць, што апоры развальваюцца». Стан аднаго з мінскіх мастоў цераз Свіслач выклікае трывогу1

«Перамогу «Цісы» ўспрымаю пазітыўна, але ёсць асцярогі». Беларусы, якія жывуць у Венгрыі, расказалі пра выбары і змену ўрада6

На Гомельшчыне паставяць аглядную вышку з відам на Чарнобыльскую АЭС2

У Браславе адмянілі фестываль з амаль 60‑гадовай гісторыяй3

Mak.by не сам прыдумаў замену «амерыкана», а купіў ужо гатовы брэнд3

Косткі, пер’е і вада ў фаршы. Беларусы скардзяцца на прадукцыю «Пятрухі»9

Самы карыкатурны злодзей Слоніма скончыў свой шлях у мясным штурме на Данбасе8

Трамп давёў колькасць спыненых войнаў да дзесяці8

У Бабруйску імпартазамясцяць дражэ M&M’s3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы1

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць