Выратавальная аперацыя ў Адрыятычным моры будзе працягвацца ўсю ноч
Нягледзячы на сур'ёзнае пагаршэнне метэаўмоў, выратавальныя працы ў зоне пажару пасажырскага лайнера-парома Norman Atlantic будуць працягвацца ўсю ноч. Пра гэта паведаміла міністр абароны Італіі Роберта Пинотти.

На палаючым пароме Norman Atlantic знойдзены загінулы мужчына, два чалавекі атрымалі раненні. Пра гэта паведаміла міністэрства нацыянальнай абароны Грэцыі.
На дадзены момант ратавальнікі эвакуіравалі з парома 156 чалавек.
Сярод пасажыраў парома Norman Atlantic грамадзян Беларусі не выяўлена, паведамілі ў Пасольстве Беларусі ў Італіі.
Італьянскі паром, які перавозіў аўтамабілі і 466 пасажыраў з Грэцыі ў Італію, загарэўся ў Адрыятычным моры ў нядзелю раніцай. Паводле агенцтва Ройтэрз, пажар пачаўся ў грузавым адсеку, дзе знаходзіліся 222 аўтамабілі.
Італьянскія СМІ апублікавалі дадзеныя аб тым, што паром, які пад сцягам Італіі ішоў з грэцкага порта Патры ў італьянскі порт Анкона, нядаўна прайшоў прафілактычны кантроль.
Цяпер чытаюць
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары