Эканоміка33

Лукашэнка пра харчовы канфлікт з Расіяй: Яны проста не могуць з намі канкураваць

Прычына харчовага канфлікту з Расіяй у тым, што расійскае харчаванне не можа канкурыраваць з беларускім «ні па якасці, ні па цане», лічыць Аляксандр Лукашэнка. 

На яго думку, спрэчкі будуць узнікаць з-за сутыкнення з інтарэсамі расійскіх вытворцаў, якія бачаць у беларускіх першарадных канкурэнтаў. «Яны не могуць з намі канкурыраваць ні па якасці, ні па цане, ні па нашай арганізаванасці. Таму ўжываюць такія адміністрацыйныя, часам бандыцкія метады. Мы да гэтага гатовыя. Мы людзі загартаваныя», — цытуе Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА. 

Падчас сустрэчы 29 снежня з журналістамі ў Мінску ён паведаміў, што абмяркоўваў праблемы з пастаўкамі беларускай прадукцыі з Уладзімірам Пуціным. Гутарка, паводле слоў Лукашэнкі, атрымалася «жорсткай, але крайне дзелавой». «Гэта гаворыць не аб тым, што ў нас антаганізм. Мы проста сябры, і мы адзін аднаму можам сказаць у адкрытую тое, што нас хвалюе», — дадаў кіраўнік дзяржавы. 

«Тое, што гэта не паўторыцца, такога, напэўна, не можа быць. Гэта толькі ў казцы можа здарыцца, што ў нас надалей не будзе нейкіх спрэчак», — сказаў ён. 

Пры гэтым Лукашэнка ўпэўнены ў тым, што фармат Саюзнай дзяржавы ва ўзаемаадносінах Беларусі і Расіі сябе ні ў якім разе не вычарпаў. «У Еўразійскім эканамічным саюзе дай бог нам яшчэ дасягнуць той глыбіні інтэграцыі, як у нас з Расійскай Федэрацыяй. Гэтага пакуль і блізка няма», — заявіў ён.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

Суд Еўрасаюза адмяніў санкцыі супраць Міхаіла Гуцэрыева8

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

У Маскве забаранілі публікаваць інфармацыю пра наступствы ўкраінскіх удараў — акрамя афіцыйнай3

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты35

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах9

«Прыгажун. Яшчэ больш стаў падобны да прынца». У тыкток нагналі ботаў, якія расхвальваюць прыгажосць Мікалая Лукашэнкі38

«Мець машыну, даражэйшую за кватэру? Такое магчыма толькі ў Мінску». Француз расказаў, чым яго здзіўляюць беларусы8

У Мінску закладаюць «Качыны востраў»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові4

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць