
Без жадання людзей у Крыме і на Данбасе жыць у адзінай краіне, аднавіць там украінскую ўладу будзе немагчыма.
Пра гэта ў эфіры Радыё Свабода заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Украіны Валерый Чалы.
«Калі казаць шчыра, то без жадання людзей і ў Крыме і на Данбасе жыць у адзінай краіне, падзяляць адзіныя каштоўнасці і падзяляць адказнасць нічога не будзе», — адзначыў Чалы.
Паводле яго слоў, у новым годзе Кіеў працягне барацьбу за тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт краіны, адстойваючы сваю пазіцыю, у тым ліку і ў міжнародных судах.
«Тое, што мы пазмагаемся за суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць, - гэта відавочна. Тое, што, на жаль, не вырашыцца адразу пытанне Крыма — гэта таксама відавочна.
Але гэты год будзе вельмі сур'ёзным з пункту гледжання барацьбы ў міжнародных судах за фіксацыю пазіцый.
І відавочна, што шлях па Крыме — гэта паказаць прывабнасць развіцця ўжо ў новых умовах інтэграцыі з ЕС, а шлях па Данбасе — гэта штодзённая праца, каб гэтую сітуацыю ўзяць пад кантроль», — сказаў Чалы.
Ён запэўнівае, што дзяржава не пакіне грамадзян Украіны без дапамогі на акупаванай тэрыторыі. Чалы нагадаў, што Украіна ўжо накіравала на Данбас гуманітарныя грузы.
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары