У Раство Хрыстова 7 студзеня сталічная Дзяржаўтаінспекцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.
Як паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, асаблівая ўвага будзе надавацца правілам спынення і стаянкі аўтатранспарту грамадзян на тэрыторыі, сумежнай з месцамі мерапрыемстваў з нагоды свята, і прадухіленню выхаду грамадзян на праезную частку, а таксама спыненню іншых парушэнняў правілаў дарожнага руху.
Для эканоміі асабістага часу рэкамендуецца карыстацца паслугамі грамадскага транспарту
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары