Грамадства2828

Гамафобіі не ўгледзелі: хулігану, што зрабіў мінскага гея інвалідам, пакінулі ранейшы тэрмін зняволення

Дзмітрый Лукашэвіч, фота Кірылы Хілько.

Сёння, 13 студзеня, суд Цэнтральнага раёна Мінска зноў прысудзіў 30-гадовага Дзмітрыя Лукашэвіча да 2 гадоў і васьмі месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама Лукашэвіча абавязалі выплаціць 150 млн рублёў маральнай шкоды на карысць Міхаіла Пішчэўскага і 63 млн рублёў матэрыяльных выдаткаў маці Міхаіла Валянціне Барташэвіч на лячэнне сына. 

Судом улічана, што маці Дзмітрыя Лукашэвіча ўжо перавяла на дэпазіт 27 млн рублёў кампенсацыі.

Такім чынам Дзмітрый Лукашэвіч прызнаны вінаватым паводле ч. 1 арт. 339 («наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца прымяненнем гвалту або пагрозай яго ўжывання або знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці або якія адрозніваюцца паводле свайго зместу выключным цынізмам (хуліганства), і арт 155 («прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці»).

Пракурор прасіў пакараць Лукашэвіча паводле п.7 ч. 2 арт. 147 КК РБ («наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання … з хуліганскіх меркаванняў» і ч.2 арт. 339 КК РБ («хуліганства, здзейсненае паўторна, або групай асоб, або звязанае з супрацівам асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні, альбо спалучанае з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання (злоснае хуліганства)»)

Нагадаем, што Лукашэвіч ударыў 31-гадовага Міхаіла Пішчэўскага падчас спрэчкі, што завязалася паміж мужчынамі, ноччу 25 мая 2014 года ля клуба «Андэрворлд» на адрасе вуліцы Лесі Украінкі, 22.

У выніку Пішчэўскі атрымаў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, яму выдалілі каля 20% галаўнога мозгу. З той ночы Пішчэўскі фактычна знаходзіцца ў вегетатыўным стане і прыкаваны да ложка.

Падчас судовага следства ўсе бакі прызналі, што прычынай спрэчкі стала абраза Пішчэўскага паводле яго нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі — ён з'яўляецца геем. 

Нагадаем, што суд Цэнтральнага раёна Мінска 16 кастрычніка 2014 года прысудзіў Дзмітрыя Лукашэвіча да 2 гадоў 8 месяцаў пазбаўлення волі паводле артыкула 155 «Прычыненне цяжкага або менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці» і часткі 1 артыкула 339 «Хуліганства» (наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца прымяненнем гвалту або пагрозай яго ўжывання альбо знішчэннем або пашкоджаннем чужой маёмасці альбо якія адрозніваюцца па сваім змесце выключным цынізмам).

Абвінавачванне палічыла прысуд занадта мяккім і папрасіла Мінскі гарадскі суд павялічыць тэрмін зняволення да сямі гадоў.

Сваякі Пішчэўскага хадайнічалі аб адмене прысуду і адпраўцы справы на перагляд іншай судовай камісіяй. Гэта хадайніцтва ў выніку і падтрымаў Мінгарсуд, але сёння прысуд быў пакінуты ў ранейшай рэдакцыі.

Аднак маці і сястра Пішчэўскага заявілі, што абскарджваць прысуд не будуць, бо ў іх няма маральных і фізічных сіл на гэта.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Самы дарагі дом у Мінскай вобласці прадалі за 1,2 мільёна даляраў

Wizz Air абяцае інтэрнэт ад Starlink на сваіх рэйсах з 2027 года1

На філфаку БДУ людзі зноў сталі ў чаргу2

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць