Грамадства11

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку

Вярхоўны суд Беларусі 8 чэрвеня разгледзеў апеляцыйныя скаргі звінавачаных у «здрадзе дзяржаве» былых кіраўнікоў баранавіцкай незалежнай газеты Intex-Press Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленкі, піша БАЖ. 

Былыя кіраўнікі баранавіцкага навінавага партала BAR24, а раней — незалежнай газеты Intex-Press Андрэй Пакаленка і Уладзімір Янукевіч. Калаж: БАЖ

У выніку двухдзённага слухання судовая калегія Вярхоўнага суда пакінула ў сіле прыгавор Уладзіміру Янукевічу — 14 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём у калоніі.

Андрэю Пакаленку тэрмін зняволення зменшылі на адзін год — да 11 гадоў.

Прысуд Уладзіміру Янукевічу і Андрэю Пакаленку быў агучаны ў Брэсцкім абласным судзе 26 лютага 2026 года. Абодвух медыяменеджараў абвінавацілі ў «здрадзе дзяржаве» паводле артыкула 356 Крымінальнага кодэкса РБ.

Судовы працэс распачаўся 3 лютага 2026 года і праходзіў у закрытым рэжыме. Справу вёў суддзя Брэсцкага абласнога суда Дзмітрый Куроўскі.

Уладзіміру Янукевічу суд прызначыў 14 гадоў пазбаўлення волі і 3000 базавых адзінак (135 тысяч рублёў) штрафу на карысць дзяржавы, Андрэю Пакаленку — 12 гадоў пазбаўлення волі і 1000 базавых адзінак (45 тысяч рублёў) штрафу. Таксама ёсць інфармацыя пра вялізнае агульнае спагнанне сумай каля 200 тысяч рублёў.

Сутнасць абвінавачання дагэтуль невядомая.

Больш за паўтара года з моманту затрымання Янукевіча і Пакаленку ўтрымліваюць пад вартай у СІЗА.

Справа Уладзіміра Янукевіча і Андрэя Пакаленкі

Уладзіміру Янукевічу 65 гадоў. Ён быў дырэктарам і галоўным рэдактарам найбуйнейшай незалежнай рэгіянальнай газеты Intex-Press. 44‑гадовы Андрэй Пакаленка працаваў там жа намеснікам дырэктара па развіцці. Пасля таго, як выданне было зліквідаванае, яны разам з камандай стварылі навінавы сайт BAR24 (bar24.by).

У снежні 2024 года супрацоўнікаў новага гарадскога партала затрымалі. У іх жыллі, а таксама ў рэдакцыі 3 снежня сілавікі правялі ператрусы, забралі тэхніку. Некалькіх чалавек адпусцілі, а супраць шасці затрыманых, якіх змясцілі ў СІЗА, па распараджэнні Брэсцкай пракуратуры завялі крымінальныя справы ў межах арт. 361—4 КК РБ («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).

Сайт BAR24 апошні раз абнаўляўся 8 снежня 2024 года. 9 студзеня 2025 года яшчэ быў даступны наведвальнікам, але з 13 студзеня 2025 года перастаў адкрывацца і паказваў плашку «Веб-сайт bar24.by временно не обслуживается».

11 лістапада 2025 года імёны чатырох асуджаных супрацоўнікаў BAR24, створанага камандай колішняга Intex-Press Наталлі Семяновіч, Мікіты Пятроўскага, Руслана Равякі і Людмілы Зеляньковай былі дададзеныя да «Пераліку асоб, датычных да «экстрэмісцкай» дзейнасці, які складае МУС Беларусі. Усе чацвёра 19 жніўня 2025 года былі асуджаныя да «хатняй хіміі» — абмежавання волі без змяшчэння ў папраўчую ўстанову з абавязкам выконваць патрабаванні адмысловага рэжыму.

Уладзімір Янукевіч. Фота: Intex-press

Рэдакцыя незалежнай газеты Intex-press сутыкнулася з праблемамі ў працы пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

У траўні 2021 года Міністэрства інфармацыі даслала пісьмовае папярэджанне. У дакуменце паведамлялася, што інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай, якое было апублікаванае ў газеце 14 красавіка, прызнанае «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй», і патрабавалася выправіць «дапушчаныя парушэнні».

Таксама тады ж, 4 траўня, рэдакцыя атрымала ліст ад дырэктара Брэсцкага філіяла ГРУП «Белсаюздрук» Таццяны Зіневіч, у якім гаварылася, што з 5 траўня 2021 года прадпрыемства скасоўвае дамову аб супрацы і спыняе рэалізацыю газеты. Адмовіліся яе прадаваць і гандлёвыя сеткі. РУП «Белпошта» выключыла незалежнае баранавіцкае выданне з падпіснога каталогу.

Дырэктара ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» Уладзіміра Янукевіча двойчы судзілі і штрафавалі паводле КоАП за публікацыю інтэрв’ю Ціханоўскай.

15 лютага 2023 года ў ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» прыходзілі супрацоўнікі праваахоўных органаў з пастановай аб правядзенні агляду памяшкання.

У ходзе агляду забралі сістэмныя блокі, фотаапарат, ноўтбукі, у тым ліку асабістыя ноўтбукі супрацоўнікаў, а таксама камп’ютарную тэхніку бухгалтэрыі і рэкламнага аддзела. На наступны дзень затрымлівалі карэспандэнтку выдання, якую да гэтага выклікалі на размову ў міліцыю.

29 красавіка 2023 года з ініцыятывы пракуратуры суд Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» сайт intex-press.by, а таксама старонкі выдання Intex-Press у сацсетках «Одноклассники», Instagram, Twitter, «ВКонтакте», Facebook, TikTok, Telegram, і канал на YouTube.

4 мая 2023 года беларускія ўлады абмежавалі доступ да папулярнага баранавіцкага інтэрнэт-выдання. Зроблена гэта было паводле пастановы пракурора Брэсцкай вобласці Віктара Клімава, а падставай для прыняцця гэтага рашэння паслужылі нібыта шматлікія парушэнні гэтым медыя Закона «Аб сродках масавай інфармацыі». Як тады сцвярджала служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці, «на ўказаным партале неаднаразова публікавалася інфармацыя, якая яўна негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю ў краіне пасля завяршэння выбарчай кампаніі і дыскрэдытавала дзейнасць дзяржаўных і праваахоўных органаў».

На пачатку чэрвеня 2025 года на дзяржаўным тэлеканале АНТ у двух частках выйшаў сюжэт Ігара Тура пра аблаву сілавікоў на рэдакцыі незалежных рэгіянальных СМІ, сярод якіх было і BAR24. У віну медыям ставілі супрацу з нямецкай амбасадай, якую таксама абвінавацілі — у фінансаванні «экстрэмісцкіх» рэсурсаў (на момант публікацыі матэрыялаў у межах супрацы з амбасадай ніводнае з названых у відэа медыяў не было ўнесенае ў спіс «экстрэмісцкіх»). У сюжэце паказалі допыт супрацоўніцы BAR24.

Каментары1

  • Hund
    09.06.2026
    Лукашэнка не прэзідэнт, таму і вярхоўны суд куды ён прызначае сваіх не суд, а філіял банды якая захапіла ўладу.

Цяпер чытаюць

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане8

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Усе навіны →
Усе навіны

«І загарэліся ўсе чырвоныя лямпачкі, якія толькі ёсць». Пачобут распавёў, як яго правяралі на мяжы пры ўездзе ў Беларусь27

Мужчына зрабіў званок з Беларусі праз сетку літоўскага аператара. Як гэта атрымалася?3

26‑гадовага гамельчука асудзілі на 5,5 года калоніі за «паклёп і знявагу Лукашэнкі»3

Былы пасол Расіі атрымаў участак для катэджа ў Драздах. Ён будзе суседам Качанавай2

На беларускія экраны вярнулася інтэлектуальная гульня «Брэйн-рынг»6

Колькі заставалася сядзець палітвязням, вызваленым 16 верасня? Некаторым з іх — яшчэ па восем гадоў

«Па-першае, не Коля, а Мікалай». Ботаў вывелі на абарону Колі-лейтэнанта33

У ЗША з міграцыйнай турмы вызвалілі беларуску, у якой быў рак шчытападобнай залозы

Новы ці ўжываны? Колькі каштуюць Geely і Belgee з прабегам і ці моцна яны страчвалі ў цане5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане8

Брат беларускай каралевы прыгажосці трапіў у рэанімацыю ў Азербайджане

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць