Кіно22

Кайл Маклахлен вяртаецца ў «Твін Пікс»

Кадр з фільма

Акцёр Кайл Маклахлен, які сыграў галоўную ролю ў тэлесерыяле «Твін Пікс», пацвердзіў свой удзел у здымках працягу праекта.

Пра гэта ён аб'явіў на адкрыцці выставы Television Critics Association, паведамляе The Hollywood Reporter. Інфармацыя аб астатніх акцёрах з'явіцца пазней. Міні-серыял плануецца выпусціць ў 2016 годзе.

«Падобна на тое, вам патрэбны кубачак чартоўскі добрай кавы»,— сказаў Маклахлен на мерапрыемстве, пераймаючы манеры свайго героя ў серыяле — агента ФБР Дэйла Купера. Прэзідэнт канала Showtime, які плануе трансляваць працяг «Твін Пікс», Дэвин Невінс удакладніў, што ў акцёра будзе вядучая роля. Пазней ён дадаў, што ў праект, верагодна, вернуцца і некаторыя іншыя акцёры з арыгінальнага серыяла.

Стваральнікі серыяла Дэвід Лінч і Марк Фрост ў кастрычніку абвясцілі пра вяртанне «Твін Пікс» на экраны. Фрост таксама паабяцаў выпусціць кнігу, у якой раскрые некаторыя таямніцы серыяла.

Серыял «Твін Пікс» выходзіў у эфір у ЗША на працягу двух сезонаў з красавіка 1990 па чэрвень 1991 года. Ён уключае ў сябе 30 серый. Сюжэт разгортваецца вакол забойства школьніцы Лоры Палмер, якое расследуе спецыяльны агент ФБР Дэйл Купер.

Каментары2

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

Расійскі аналаг Starlink страціў адзін са сваіх спадарожнікаў2

У Мінску з'явіцца шарбет са смакам напою «Сняжок»1

Беларускім юрасобам дазволілі разлічвацца токенамі1

У Беларусі запускаюць першы завод з поўным цыклам вытворчасці віскі14

Стала вядома прычына смерці мужчыны з Мазыра, якога шукалі амаль месяц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць