Здарэнні11

У ноч перад Раством на Піншчыне згарэў храм

Распачатае сьледзтва, ня выключаны падпал.

У ноч з суботы на нядзелю, 6 студзеня у в. Пінкавічы

, Пінскага рёну, Берасьцейскай вобласьці загарэў будынак мясцовай пратэстанцкай царквы Хрысьціянаў веры эвангельскай. Як паведаміў Хрысьціянскаму праваабарончаму дому пастар царквы Аляксандар Блышчык, пажар пачаўся з дрывотніку, які знаходзіўся у некалькіх метрах ад малітоўнага дому:

«У чатыры гадзіны раніцы, калі я прыйшоў на месца пажару, амаль усё ўжо згарэла, засталіся толькі падмуркі. Падпал … Я нават не хачу думаць і гаварыць пра гэта. Калі нехта яго ўчыніў, то гэта проста жахліва».

Царква мае каля 110 прыхаджанаў. Страчаны будынак меў агульную плошчу каля 120 м² — гэта заля для набажэнстваў, некалькі пакояў для заняткаў нядзельнай школы і канцылярыя.

«У дрывотніку не было электрычнасьці, ніхто з нашых людзей ня паліць, электрапрыборы і сьвятло ў малітоўным доме былі адключаныя… Як такое магло здарыцца? — кажа Аляксандар Блышчык. — Уся нашая царква цяпер у вялікім смутку. Мы плянуем шукаць новае месца і будаваць новы дом».

Мясцовыя праваахоўныя органы пачалі следзтва. Ніхто зь людзей у часе здарэньня не пацярпеў.

Паводле інфармацыі Хрысьціянскага праваабарончага дому

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь5

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць