Свет

Караля Саудаўскай Аравіі пахавалі ў безымяннай магіле ў Эр-Рыядзе

З манархам самай багатай ісламскай краіны развіталіся па сціплым традыцыйным абрадзе. Цікава, што пахавальныя правілы беларускіх татараў-мусульман нашмат бліжэйшыя да традыцый іх суайчыннікаў-хрысціян. На татарскіх могілках у Іўі магілы падпісаныя, адно што замест імя па бацьку татары змяшчаюць імя маці нябожчыка.

Цела караля Абдалы абмылі і загарнулі ў белую тканіну, як патрабуе мусульманская традыцыя. Спачываць ён будзе ў магіле без шыльды на звычайных могілках у Эр-Рыядзе.

Дзяржаўная рэлігія Саудаўскай Аравіі — вахабізм, суніцкая галіна іслама — вучыць, што любыя выказванні жалобы па нябожчыку гэта ўсё адно як ідалапаклонства.

У Аравіі не абвяшчалі жалобы, не прыспускалі сцягоў, краіна жыла звычайным жыццём. Цела караля Абдалы ў мячэць для рытуальнай цырымоніі даставіў звычайны аўтамабіль хуткай дапамогі. Адно што ў бажніцу сабраліся прынцы, рэлігійныя лідары, генералы і мільярдэры.

Кароль Абдала ўвогуле вылучаўся асабістай сціпласцю — ён адпачываў у шатры ў пустыні, а не ў шыкоўных каралеўскіх палацах на беразе Міжземнага мора. Але што да пахавання, то гэта строгая традыцыя: ягоных братоў, папярэдніх манархаў, таксама хавалі ў безымянных магілах на могілках Эль-Ауд.

Новы каралём Саудаўскай Аравіі, найбольшага экспарцёра нафты ў свеце, стаў кароль Салман — яшчэ адзін сын заснавальніка гэтай краіны караля Сауда. Лічыцца, што Салману 79 гадоў, але дакладны ўзрост яго невядомы. Усяго ў Сауда было больш за 30 сыноў ад розных жонак. 

Пры ўступленні на пасад новы кароль прызначае сабе спадкаемцу. Салман стаў першым, хто выбраў прынца з дынастыі Саудаў трэцяга пакалення. Спадчыннікам трона стаў ягоны пляменнік, 55-гадовы прынц Наеф, былы кіраўнік саудаўскіх спецслужбаў, а цяпер міністр унутраных справаў, непрымірымы змагар з «Аль-Кайдай», які перажыў замах тэрарыста-смяротніка на сваё жыццё.

Цікава, што пахавальныя правілы беларускіх татараў-мусульман нашмат бліжэйшыя да традыцый іх суайчыннікаў-хрысціян. На татарскіх могілках у Іўі магілы падпісаныя, адно што замест імя па бацьку татары змяшчаюць імя маці нябожчыка.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну8

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Расія нанесла беспрэцэдэнтны ўдар па Украіне: 90 ракет і 600 дронаў, па Белай Царкве ўдарылі балістычным «Арэшнікам»8

У «Мінск-Свеце» — лавіна скаргаў на абслугоўваючую арганізацыю. Улады пагражаюць памяняць яе1

Зорку алімпіяд са Светлагорска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»7

Памёр бубнач Андрэй Філатаў — музыка рок-гуртоў «Сузор’е», Mojo Blues, «Крама»

Стала вядома пра вызваленне палітзняволенага фаната Тамаза Піпіі

Каля Белага дома адбылася перастрэлка, сакрэтная служба ліквідавала нападніка1

Былы хакеіст зборнай расказаў, хто зарабляе на бестселеры яго памерлай жонкі Надзеі Мялешкі1

«Людзі знаходзяцца ў бамбасховішчах». Усік распавёў пра масіраваны напад на Украіну адразу пасля перамогі над Верховенам

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну8

«Я еду натхніцца ўкраінцамі». Святлана Ціханоўская пачала афіцыйны візіт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць