Надвор'е

У гэтыя выхадныя дні сіноптыкі прагназуюць ветранае снежнае надвор'е

У гэтыя выхадныя дні ў Беларусі чакаюцца змены надвор'я: будзе ветрана, снег, завея, галалёд.

Пра гэта паведаміў БелаПАН начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў. 

У суботу, 7 лютага, праз краіну будуць перамяшчацца атмасферныя франты з Балтыйскага мора. Часам чакаецца снег, мокры снег. Вецер заходні 5—10 м/с, днём парывы да 14 м/с. Месцамі слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—7°С, днём мінус 3 — плюс 2°С. 

У Мінску пахмурна, часам снег, мокры снег, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 5—10 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 2—4°С, днём каля 0°С. 

«У нядзелю чакаецца пагаршэнне надвор'я, яго абумовіць галоўным чынам тылавая частка цыклона з цэнтрам над паўночным захадам Еўрапейскай тэрыторыі Расіі, і актыўныя атмасферныя франты, якія праходзяць праз нашу краіну, прынясуць часам снег, у асобных раёнах моцны снег. Найболей інтэнсіўны снег чакаецца па паўночным усходзе Беларусі», — адзначыў Рабаў. У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с, завея. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу ноччу мінус 1—7°С, днём мінус 4 — плюс 2°С. 

У Мінску пахмурна, часам снег, мокры снег, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, слабая завея. Тэмпература паветра ноччу мінус 3—5°С, днём мінус 3°С. 

Ноччу ў панядзелак, 9 лютага, у асобных раёнах завея, узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Днём вецер пачне сціхаць, надвор'е нармалізуецца. На большай частцы тэрыторыі на працягу сутак кароткачасовы снег, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу мінус 5—11°С, пры праясненнях да мінус 15°С, днём мінус 2—9°С.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Усе навіны →
Усе навіны

«Паказаць жанчын, якія змагаюцца». Рэжысёрка Вольга Чайкоўская пра дэбют на HBO, жанчын у палітыцы і беларускае кіно7

Сваякі Ліліі Лукашэнкі займелі цёплыя месцы41

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць