Свет77

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген

Сталіца Даніі лічылася доўгі час найлепшым горадам для веласіпедыстаў. Але зараз ён толькі на трэцім месцы.

Фота: John Keeble/Getty Images

У межах штогадовага апытання пра гарады даследчыкі запыталі больш за 24 тысячы жыхароў розных мегаполісаў, наколькі лёгка перамяшчацца на ровары ў іх горадзе. У рэйтынг увайшлі 20 гарадоў, дзе найбольшая доля апытаных ацаніла магчымасці для перамяшчэння на ровары як «добрыя» або «выдатныя». Каб рэйтынг паказваў найлепшыя веласіпедныя гарады свету, у яго ўключылі толькі адзін горад з найвышэйшым вынікам ад кожнай краіны, піша TimeOut.

На першым месцы — Кембрыдж (Вялікабрытанія)

Каб горад сапраўды быў зручным для раварыстаў, павінны адначасова супасці некалькі чыннікаў. Кембрыдж — прыгожы ўніверсітэцкі горад у Англіі — адпавядае практычна ўсім гэтым крытэрыям. Горад размешчаны на раўніннай мясцовасці, а даволі сухі клімат азначае, што раварыстам не давядзецца пераадольваць шматлікія крутыя пад’ёмы або часта прыязджаць да месца прызначэння прамоклымі да ніткі.

Аднак перавагі Кембрыджа не абмяжоўваюцца прыроднымі ўмовамі. Яго кампактныя памеры і прадуманая планіроўка, у тым ліку шматузроўневая велапаркоўка каля чыгуначнага вакзала і спецыяльныя «веласіпедныя вуліцы», зрабілі ровар адным з галоўных спосабаў перамяшчэння. Каля траціны ўсіх паездак у горадзе здзяйсняюць на роварах. Не дзіўна, што больш за 83% апытаных мясцовых жыхароў станоўча ацанілі ўмовы для раварыстаў.

На другім месцы — Манрэаль (Канада)

Халодныя зімы гэтага горада і яго рэльеф нельга назваць цалкам раўніннымі. Аднак 82,5% мясцовых жыхароў станоўча ацанілі магчымасці для раварыстаў, што дазволіла Манрэалю стаць самым зручным для ровараў горадам Паўночнай Амерыкі.

Адной з прычын з'яўляецца папулярнасць гарадской сістэмы пракату ровараў BIXI. У 2023 годзе ёю скарысталіся 25% жыхароў Манрэаля.

Акрамя таго, горад рэалізуе амбіцыйны інфраструктурны праект — Express Bike Network, або EBN. Гаворка ідзе пра сетку абароненых веласіпедных дарожак, якія зімой чысцяць ад снегу. Пасля завяршэння праекта яе працягласць складзе 171 км. Гэта дадасца да ўжо наяўных у горадзе 1083 км веласіпедных маршрутаў.

3. Капенгаген, Данія

Паводле звестак Visit Copenhagen, жыхары дацкай сталіцы штодня пераадольваюць на роварах неверагодныя 1,44 млн км.

Такі паказчык стаў магчымым дзякуючы дзесяцігоддзям прадуманага гарадскога планавання. Гаворка ідзе пра велізарную сетку спецыяльных веласіпедных дарожак і маршрутаў, аддзеленых ад аўтамабільных дарог, але важную ролю адыгрываюць і прадуманыя меры зніжэння хуткасці руху.

Так, у горадзе ёсць знакі, якія абмяжоўваюць хуткасць да 20 км/г. Не менш эфектыўна працуюць тэкстураванае дарожнае пакрыццё і звужаныя палосы руху. Яны прымушаюць кіроўцаў быць больш асцярожнымі і фактычна спрыяюць зніжэнню хуткасці.

Далей ідуць Шанхай, Вена, Варшава, Маракеш, Тайбэй, Стакгольм, Севілья, Сеул, Медэльін, Ратэрдам — 69,3, Хельсінкі, Абу-Дабі, Арланда, Франкфурт, Люксембург, Любляна, Бразіліа.

Каментары7

  • Імя
    10.09.2026
    Прохожий , штодня
  • Усё правільна
    10.09.2026
    Штодня 1.44 млн км. Гэта 525.6 млн км за год.
  • Влад
    10.09.2026
    Шанхай? Абу-Даби? Лолшо?

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагадзіўся дзеля дачкі». Экс-футбаліст зборнай Беларусі бярэ ўдзел у расійскім шоу «Тытаны»

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць