Улада2121

Прэзідэнт Балгарыі: Пуцін спрабуе не дапусціць, каб Украіна стала такой як Польшча

Прэзідэнт Балгарыі Росен Плеўнеліеў (балг. Плѐвнелиев) лічыць, што расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін спрабуе не дапусціць, каб Украіна стала новай Польшчай. Пра гэта ён сказаў на канферэнцыі па бяспецы ў Мюнхене.

«Ён хоча простых рэчаў. Ён хоча не дапусціць таго, каб Украіна стала новай Польшчай», — цытуе прэзідэнта Балгарыі ўкраінскі тэлеканал АТН.

Плеўнеліеў нагадаў, што 25 гадоў таму Польшча была бяднейшай за Украіну. Але пасля падзення камуністычных рэжымаў краіны пайшлі рознымі шляхамі.

Польшча ажыццявіла смелыя рэформы і забяспечыла вяршэнства права, тады як Украіна аддала перавагу расійскай алігархічнай мадэлі.

І цяпер Пуцін спрабуе не дапусціць, каб Украіна пайшла шляхам свайго заходняга суседа.

Падчас выступу на Мюнхенскай канферэнцыі па пытаннях бяспекі прэзідэнт Балгарыі Росен Плеўнеліеў выказаў меркаванне пра тое, што Расія ініцыюе паўстанне супраць глабалізацыі, бо не змагла да яе адаптавацца.

«Яны насамрэч ніколі не падтрымлівала глабалізацыю.

Расійская эканоміка ніколі не адаптавалася. Расейцы таксама. І ў процівагу глабалізацыі Расія атрымала шматлікіх» сяброў «.

І мы сталі сведкамі таго, як усё гэта адбываецца», — цытуе выданне «Гардон» прэзідэнта Балгарыі, адзначаючы, што гаворка ідзе пра ўзнікненне ачагоў сепаратызму, якія Расія распальвае ў краінах былога СССР.

Пры гэтым ён адзначыў, што Еўропа «перастала пісаць гісторыю», і таму «гісторыю пачалі пісаць іншыя».

«Расія не хоча вайны, і мы не хочам вайны, але ёсць выразны працэс супрацьстаяння», — лічыць Плеўнеліеў.

Каментары21

Цяпер чытаюць

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%9

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына парвала пашпарт хлопца, каб ён не паехаў без яе за мяжу. Цяпер будзе суд5

SCALP. Што вядома пра ракеты, тэхналогіі вытворчасці якіх Украіне перадаюць Брытанія і Францыя2

Пасярэдзіне ракі — трава. Сож у Гомелі таксама моцна абмялеў1

Моцныя дажджы ў Бразіліі прарочаць дэфіцыт якаснай кавы-арабікі3

Мужчына з перапою прачнуўся ў разгромленай кватэры і пайшоў у міліцыю1

Пачалі спуск целаў двух альпіністаў, якія загінулі ў Кыргызстане

Дзве 109‑гадовыя жанчыны пазнаёміліся ў 23 і сябруюць дагэтуль2

Хто ведае больш — той абаронены. Калі вы цэніце працу «НН», падтрымайце нас праз Патрэон5

Птушкай года 2027 года стала шчурка-пчалаедка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%9

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць