Улада2222

Асудзілі за салідарнасьць. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

Напярэдадні абвешчанага на 21 студзеня мітынгу прадпрымальнікаў улады арганізавалі маштабную акцыю застрашваньня. Сёньня прайшлі суды над моладзевымі актывістамі, якіх масава затрымлівалі ў Менску 16 студзеня. Міліцыя працягвала хапаць людзей каля судоў. Колькасьць арыштаваных дасягнула 41 чалавека. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.

Напярэдадні абвешчанага на 21 студзеня мітынгу прадпрымальнікаў улады арганізавалі маштабную акцыю застрашваньня. Сёньня прайшлі суды над моладзевымі актывістамі, якіх масава затрымлівалі ў Менску 16 студзеня. Міліцыя працягвала хапаць людзей каля судоў. Колькасьць затрыманых дасягнула 41 чалавека. Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.

Фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч

На дадзены момант за кратамі на Акрэсьціна знаходзіцца 38 чалавек.

Спачатку 9 студзеня быў затрыманы і асуджаны да дзесяці сутак арышту Вячаслаў Сіўчык.

Падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў 10 студзеня недалёка ад Кастрычніцкай плошчы былі затрыманыя 25 чалавек, 23 зь іх былі асуджаныя на суткі.

Цягам гэтага тыдня арыштавалі амаль усіх прадпрымальніцкіх лідэраў - Алеся Макаева, Сяргея Парсюкевіча, Алеся Таўстыку, на якіх супрацоўнікі міліцыі распачалі ледзь не паляваньне.

Таксама за кратамі апынуліся Карэн Акопаў, які вёў перамовы ад імя прадпрымальнікаў у Адміністрацыі прэзыдэнта, і Юлія Сіўцова, якая брала ўдзел у маніфэстацыі 10 студзеня.

Учора ля Цэнтральнага суду былі затрыманыя трое сяброў Моладзі БНФ, а ля Нямігі шасьцёра "маладафронтаўцаў". Усе яны сёньня атрымалі ад 10 да 20 сутак арышту.

Сёньня ж былі затрыманыя Зьміцер Хведарук і Мікіта Шуцянкоў.

Відавочна, што арыштамі ўлады намагаюцца зьбіць пратэстны настрой перад акцыя 21 студзеня.

Зьміцер Панкавец

***

Міліцыя затрымала моладзевага актывіста Зьмітра Хведарука. Гэта адбылося калі маладзён выходзіў з суду Цэнтральнага раёну, дзе сёньня адбываліся суды над затрыманымі ўчора. Пра гэта «НН» паведаміў Павал Севярынец.

Хведарука запіхалі ў аўтазак, пры гэтым ужыўшы фізычную сілу. Цяпер ён найхутчэй знаходзіца ў спэцпрыёмніку на Акрэсьціна.

Разам зь ім быў затрыманы адвакат Аляксандар Галіеў, але яго адпусьцілі празь некалькі хвілінаў.

Нагадаем, што 12 сьнежня АМОН моцна зьбіў Зьмітра Хведарука. Каля тыдня хлопец праляжаў у больніцы, дактары канстатавалі ў яго страсеньне мазгоў. Пасьля гэтага ў хлопца значна пагоршыўся зрок.

«Зьміцер Хведарук знаходзіцца цяпер у міліцыі Цэнтральнага раёну Менску. Там знаходзіцца і Мікіта Шуцянкоў, якога раней міліцыянты схапілі каля будынку суду. Сябра АГП Мікола Сергіенка патэлефанаваў сваім паплечнікам, што за ім сочаць міліцыянты. Потым яшчэ адзін званок аб тым, што за ім ідуць людзі ў цывільным. Пасьля гэтага яго тэлефон ужо не адказваў», — паведамляе карэспандэнтка радыё «Свабода» Любоў Лунёва.

* * *

Судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Менска Тацяна Паўлючук пакарала затрыманага 16 студзеня актывіста Моладзі БНФ Франака Вячорку адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. Яго абвінавацілі ў парушэньні арт. 17.1 КаАП нібыта за лаянку пры затрыманьні.

***

Павал Кур'яновіч асуджаны на 20 сутак арышту, а Маўлюда Атакулава на 15 сутак.

***

Уладзімер Сяргееў, Юрась Станкевіч, Кася Галіцкая атрымалі па 15 сутак, Антон Каліноўскі - 10 сутак.

Міліцыя з дапамогай фізічнай сілы спрабавала перашкодзіць выкананьню сваіх абавязкаў фотажурналістцы «Нашай нівы» Юлі Дарашкевіч, якая знаходзілася ў памяшканьні суду Цэнтральнага раёну Менска. Тут зараз адбываюцца суды над затрыманымі ўчора моладзевымі актывістамі.

Гэты момант паспеў зьняць на мабільны тэлефон адзін з наведвальнікаў суда. Міліцыя гвалтам схапіла маладога чалавека, аднак тэлефона пры ім не аказалася. Тады супрацоўнікі міліцыі звярнуліся да праваабаронцы Валянціна Стэфановіча па дапамогу адшукаць мабільны тэлефон. Праваабаронца адмовіўся, патлумачыўшы, што ён не супрацоўнік МУСа і не мае такіх паўнамоцтваў. Сітуацыя у калідорах суду зараз досыць напружаная.

* * *

Актывістку незарэгістраванага «Маладога Фронту» Кацярыну Краснову абвінавацілі ў парушэньні артыкула 23.34 КаАП РБ за ўдзел ў несанкцыянаванай акцыі салідарнасці ўчора на Кастрычніцкай плошчы і пакаралі 15 суткамі арытшу

Суддзя Аляксей Бычко адмовіўся выклікаць сьведак з боку Красновай, якія маглі б паведаміць суду аб’ектыўную інфармацыю. Апроч таго, у матэрыялах судовай справы адсутнічае пратакол выняцьця партрэтаў палітзняволеных і іншай забароненай прадукцыі, у чым яе таксама абвінавачваюць.

***

У судзе Цэнтральнага раёну Менска пачалося слуханьне адміністрацыйнай справы актывіста «Джынс — за Свабоду» Максіма Вінярскага. Ён быў затрыманы ўчора міліцыянтамі нібыта за лаянку на ганку Цэнтральнага РУУС разам з Паўлам Кур’яновічам. Суд адбываецца з парушэньнем працэсуальнага заканадаўства: Вінярскага не азнаёмілі з пратаколам і не выдалі нават яго копію.

Між тым, у судзе быў абвешчаны перапынак, пасьля якога ў залу суда больш не дапусьцілі сяброў, блізкіх, журналістаў і праваабаронцаў. Фактычна, судовыя справы слухаюцца ў зачыненым рэжыме.

spring96.org

Каментары22

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло4

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў5

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць