Эканоміка44

Урад адобрыў Нацыянальную стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі да 2030 года

Прэзідыум Савета Міністраў сёння на пасяджэнні адобрыў Нацыянальную стратэгію ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на перыяд да 2030 года.

Дакумент быў падтрыманы. У час пасяджэння паступілі прапановы, з улікам якіх ён будзе яшчэ дапрацаваны, а потым зацверджаны пастановай Саўміна.

Адкрываючы пасяджэнне, прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў адзначыў, што перад аўтарамі стратэгіі стаяла задача ўлічыць у ёй сусветныя тэндэнцыі, якія абумоўліваюць рызыкі для ўстойлівага развіцця краіны. Маюцца на ўвазе і змяненні цэн на энерганосьбіты, з

апаволенне тэмпаў росту сусветнай эканомікі, змяненні клімату. «Мы павінны ўлічваць, што істотна зменяцца і ўнутраныя ўмовы. Напрыклад, будаўніцтва атамнай электрастанцыі паўплывае на баланс энергасістэмы. Неабходна прадугледзець магчымасці эфектыўнага выкарыстання ўводзімых энергетычных магутнасцей, стварэння звязаных з гэтым прамысловых вытворчасцей і іншых аб'ектаў спажывання і назапашвання энергіі ў гадзіны мінімальных нагрузак», — сказаў прэм'ер-міністр. Да важных пытанняў адносіцца стратэгія рэгіянальнага размяшчэння прадукцыйных сіл, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі ў эканамічнай, дэмаграфічнай, экалагічнай і іншых сферах, дадаў Андрэй Кабякоў.

«Прыярытэт у развіцці эканомікі павінен быць накіраваны на стварэнне вытворчасцей на аснове мясцовых рэсурсаў, у тым ліку ў складзе Еўразійскага эканамічнага саюза - у ЕАЭС вытворчасць прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю па поўным тэхналагічным цыкле», — сказаў кіраўнік урада.

Прадстаўляючы дакумент, міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што ў дакуменце стратэгічныя прыярытэты доўгатэрміновага развіцця выбудоўваліся па трох асноўных кампанентах — чалавек, эканоміка, экалогія. Паводле яго слоў, трэба будзе распрацаваць дзейсныя механізмы па далейшым павышэнні ўзроўню нараджальнасці насельніцтва, паляпшэнні яго здароўя, зніжэнні смяротнасці. Давядзецца вырашыць амбіцыйную задачу - увайсці ў першыя 40 краін з вельмі высокім узроўнем чалавечага развіцця. У 2013 годзе Беларусь займала 53-е месца сярод 187 краін сусветнай супольнасці па індэксе чалавечага развіцця.

Стратэгія прадугледжвае два этапы. На першым, у 2016-2020 гадах, чакаецца пераход да збалансаванага росту эканомікі на аснове яе структурнай трансфармацыі з улікам прынцыпаў экалагічнасці, прыярытэтаў развіцця высокатэхналагічных вытворчасцей. Другі этап — гэта 2021-2030 гады. Галоўная яго мэта - падтрыманне ўстойлівасці развіцця, у аснове якога павышэнне якасці чалавечага патэнцыялу, паскоранае развіццё навукаёмістых вытворчасцей і паслуг, далейшае станаўленне зялёнай эканомікі.

Чаканымі вынікамі рэалізацыі намечаных стратэгіяй задач павінны стаць павелічэнне працягласці жыцця да 77 гадоў, рост ВУП за 2016-2030 гады ў паўтара-два разы, рост удзельнай вагі затрат на ахову навакольнага асяроддзя да 2-3 працэнтаў да ВУП у 2030 годзе.

Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця Беларусі да 2030 года будзе выкарыстоўвацца рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам у якасці асновы для распрацоўкі сярэднетэрміновых праграм і гадавых прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, а таксама праграмы прагнозаў развіцця адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы69

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Усе навіны →
Усе навіны

Журналіст-расследавальнік: «Паўночны паток» падарвала былая ню-мадэль з Кіева5

Прэм'ер-міністр Іспаніі спрабуе аб'яднаць левыя сілы ў сусветную кааліцыю супраць трампаўскай MAGA17

У Наваполацку знялі, як мыш у краме вылазіць паласавацца катлетамі ВІДЭА3

«Антыдэпрэсант, які павінны прапісваць у рэцэптах спецыялісты». Што новае можна вычытаць у коласаўскай «Новай зямлі»9

У Гомелі сабака памёр у пакутах, нечым атруціўшыся на двары. І гэта ўжо не першы падобны выпадак1

У Кітаі робат-гуманоід у паўмарафоне ўпершыню абагнаў людзей

Бізнэс-лэдзі і блогерка Вольга Глеб закрыла перадапошнюю краму свайго брэнду адзення, а цяпер пачынае распрадаваць вытворчасць10

У Мінску каля Ждановіч загарэўся двухпавярховы прыватны дом

«З часам я здорава накачаў ногі, скінуў 17 кг». Беларусы расказалі, як працуюць кур'ерамі ў Польшчы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы69

«Шматпартыйнасць, плюралізм меркаванняў — гэта брахня, заходняя брахня». Лукашэнка разглядае канстытуцыйнае вяртанне да савецкай сістэмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць