Вядомая акторка, верагодна, прайшла няўдалую пластычную аперацыю.
«Што Ума Турман натварыла са сваім тварам?» — наўпрост пытае Daily Mail. Акторку цяжка пазнаць на новых здымках. Больш за тое, цяжка адшукаць, якія рысы твару засталіся нязменнымі.
Гэтая жанчына была прадстаўленая як 44-гадовая Ума Турман на нядаўняй прэм’еры мінісерыялу «Аплявуха» ў Нью-Ёрку.
А гэтая — прадставілася як Ума Турман на Берлінскім кінафестывалі ў 2014 годзе. Яна ўсё ж значна больш падобная да выканаўцы галоўнай ролі ў «Забіць Біла».
Змены ў твары Умы Турман адзначалі і раней, але сябры акторкі сцвярджалі, што справа ў касметыцы. Але цяпер змены авалу твару і разрэзу вачэй касметыкай наўрад ці атрымаецца патлумачыць.
Рэакцыя на новы твар Турман у інтэрнэце неадназначная. Калі большасць выказвае здзіўленне і параўноўвае выпадак з пластычнай аперацыяй Рэнэ Зельвегер, некаторыя проста віншуюць Турман з новым, свежым выглядам.
Каментары