Навука і тэхналогіі22

МТС увёў новыя інтэрнэт-тарыфы

Адпаведныя старыя тарыфы аператар скасуе.

Фота: freesmi.by

Мабільны аператар МТС паведаміў аб увядзенні новых інтэрнэт-тарыфаў. Падключыцца на іх можна будзе з 20 лютага.

Тарыфы прадугледжваюць аб’яднанне дзённага і начнога трафіку, падвышэнне да максімальнай хуткасці мабільных безлімітных тарыфаў, а таксама падвышэнне хуткасці па завяршэнні «ліміту на безліміт».

Аператар тлумачць змены ў тарыфах тым, што старыя тарыфы былі запушчаныя больш за 4 гады таму і страцілі актуальнасць. У новых тарыфаў у прыярытэце высокія хуткасці і большыя аб’ёмы трафіку.

Новыя тарыфы «БІТ», «СуперБІТ» і «Безліміт VIP» прадугледжваюць безлімітны доступ у інтэрнэт. Максімальная хуткасць даступная да дасягнення лімітаў у 100, 250 і 1024 Мб адпаведна па цэнах 63, 120 і 255 тысяч.

Па дасягненні ліміту хуткасць спадзе да 254 Кбіт/с.

З 20 лютага будзе прыпыненае падключэнне на паслугі «Безліміт», «Безліміт 2.0» і «СмартБІТ», падпіска на паслугі працягнецца да завяршэння аплочанага перыяду. Карыстальнікам гэтых паслуг будзе прапанавана падключыць адпаведна «БІТ», «СуперБІТ» і «Безліміт VIP»

З 18 лютага дзённы і начны трафік будзе аб’яднаны ў агульны пакет на лінейцы тарыфаў «Інтэрнэт».

Сумарны трафік на тарыфах «Інтэрнэт Mini», «Інтэрнэт Midi» і «Інтэрнэт Maxi» складзе адпаведна 4096, 8192 і 12288 Мб па цэнах 61,5, 79,5 і 99,9 тысяч.

Таксама ранейшым карыстальнікам паслугі «3G Канэкт» стануць даступныя паслугі «Інэт 2», «Інэт 4» і «Інэт 6» з сумарным трафікам 2048, 4096 і 6144 Мб адпаведна за 60, 78 і 99 тысяч.

З 18 лютага стане немагчыма падключыць паслугі лінейкі «3G Канэет», а таксама «Mini», «Midi» і «Maxi». З 1 сакавіка аказанне гэтых паслуг будзе прыпынена. Абанентам будзе прапанавана перайсці на адпаведныя паслугі лінеек «Інэт» і «Інтэрнэт», а таксама «3G Лайт».

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прыдумалі сырнае марожанае1

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Выйшаў тызер-трэйлер фільма «Страчаны аўтобус» пра пажары ў Каліфорніі з Мэцью Макконахі ў галоўнай ролі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

У Беларусі крытычна падае нараджальнасць. А як у суседніх краінах?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць