Грамадства55

У Магілёве праходзіць суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком, якога меліся выпусціць на волю 3 сакавіка

У магілёўскай турме № 4 25 лютага праходзіць суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком. Судовы разгляд праходзіць у закрытым рэжыме. 

Як паведаміла журналістам жонка Мікалая Дзядка Валерыя Хоціна, яе мужу інкрымінуецца злоснае парушэнне рэжыму (артыкул 411 Крымінальнага кодэкса). Родныя мяркуюць, што Дзядок застанецца за кратамі яшчэ на адзін год. Валерыя Хоціна лічыць, што ўлады апасаюцца выпускаць на волю Дзядка, у якога тэрмін зняволення хутка заканчваецца, у год прэзідэнцкіх выбараў. Разам з тым яна лічыць, што ўлады проста перастрахоўваюцца, бо ў руху анархістаў «няма ярка выяўленага лідара, за якім маглі б пайсці людзі». 

Дзядку інкрымінуюць больш за 20 парушэнняў рэжыму ў месцах зняволення, асноўным з якіх з'яўляецца нашэнне замест турэмнай робы спартыўнага касцюма. Усе парушэнні былі сабраныя з моманту яго зняволення ў 2012 годзе. 

Паводле слоў жонкі, па ўсёй верагоднасці, пасля суда Дзядка этапуюць з магілёўскай турмы ў нейкую іншую папраўчую ўстанову. 

На судзе прысутнічае толькі адвакат. Родных і блізкіх туды таксама не пусцілі. 

Дзядок быў узяты пад варту 3 верасня 2010 года. 27 мая 2011 года суд Заводскага раёна Мінска прыгаварыў яго да чатырох з паловай гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму на падставе ч. 2 арт. 339 КК (злоснае хуліганства). 5 снежня 2012 года пастановай суда ўмовы адбывання пакарання Дзядку былі замененыя на больш жорсткія, і Мікалая перавялі з калоніі № 17 Шклова ў турму № 4 Магілёва. 

Як лічаць праваабаронцы, падставай для прысуду Дзядку стаў яго ўдзел у мірнай дэманстрацыі пратэсту каля Міністэрства абароны супраць сумесных руска-беларускіх ваенных вучэнняў. 

Дзядок павінен быў выйсці на волю 3 сакавіка 2015 года ў сувязі з заканчэннем тэрміну зняволення.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Японскаму дзядулю дапамаглі стаць зоркай інстаграма нядружныя каты

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС18

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць