Эканоміка99

У Беларусі сёння не выйшлі на працу 80% ІП

Паводле ацэнак РГА «Перспектыва», каля 80% індывідуальных прадпрымальнікаў на рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі сёння не выйшлі на працу, выказаўшы такім чынам недавер словам чыноўнікаў, запэўнілі напярэдадні, што кантралюючыя органы не будуць ад 1 сакавіка прымяняць санкцыі ў дачыненні да гандляроў несертыфікаванай прадукцыяй легпраму.

Як раней паведамлялася, у адпаведнасці з нормамі ўказа кіраўніка дзяржавы № 222 ад 16 мая 2014 года, 1 сакавіка закончыўся перыяд, на працягу якога індывідуальныя прадпрымальнікі — плацельшчыкі адзінага падатку маглі рэалізаваць рэшткі прадукцыі легпраму, ўвезенай з краін Мытнага саюза без дакументаў, якія пацвярджаюць набыццё і паступленне гэтых тавараў.

Аднак 28 лютага на брыфінгу ў Мінску намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Круты заявіў, што ў бліжэйшы час урад Беларусі падрыхтуе дакумент аб легалізацыі продажу рэшткаў тавараў легпраму індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія не маюць на іх дакументаў. Акрамя таго, чыноўнік паведаміў, што кантрольныя органы не будуць прымяняць якія-небудзь санкцыі ў дачыненні да ІП да прыняцця новага ўказа. «Усе могуць працаваць у спакойнай абстаноўцы», - заявіў ён.

Круты паведаміў, што праект новага ўказа павінен будзе «канчаткова выпрацаваць механізм па легалізацыі рэшткаў тавараў», «стварыць роўныя ўмовы пры разавай рэалізацыі паміж замежнымі грамадзянамі і грамадзянамі Беларусі», «вызначыць адзіны механізм для кантралюючых органаў па выяўленні фактаў фальсіфікаваных дакументаў», «выпрацаваць канчатковую прававую аснову для ІП, якія маюць ўвесь пакет дакументаў па пераходзе на спрошчаную сістэму падаткаабкладання» і «максімальна вырашыць пытанне па наяўнасці суправаджальных дакументаў па руху тавару ад склада да гандлёвага месца».

Паводле яго слоў, плануецца, што ў панядзелак, 2 сакавіка, тэкст указа паступіць ва ўрад.

Як адзначыў у інтэрв'ю БелаПАН старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка, нягледзячы на шырокую інфармацыйную кампанію, разгорнутую ў дзяржаўных СМІ асобнымі чыноўнікамі, «малы бізнес упершыню не паверыў гэтым угаворванням». Сёння прадпрымальнікі, сказаў ён, чакаюць «сур'ёзных дзеянняў з боку ўладаў», чакаюць, што «будуць прынятыя нейкія нарматыўна-прававыя акты па прыпыненні дзеяння ўказа № 222 альбо накладанню мараторыя на праверкі».

«Дакументаў ніякіх няма, і калі браць па законе, то сёння патрабаванні па ўказе прэзідэнта № 222 і сертыфікатах дзейнічаюць. Галаслоўныя заявы намесніка міністра да справы не прышыеш», - падкрэсліў лідар «Перспектывы».

«Хаатычныя руху уладаў вакол новага ўказа сведчаць аб тым, што яны сапраўды ўсвядомілі, у якую сур'ёзную сітуацыю патрапілі, а «Перспектыва» ж пра гэта ўжо казала. Пры гэтым мы не разумеем, чаму ўлады з сітуацыі, якая склалася, імкнуцца выйсці такім дзіўным чынам: да абмеркавання праекта ўказа нас не запрашаюць, праект распрацоўваюць, а ў нас яго няма», — сказаў Шумчанка. Тым не менш, паводле яго слоў, 80% ІП, якія не выйшлі сёння на працу, яшчэ «не азначаюць, што адбываецца нейкая страйк». «Мы нікога не заклікалі, не адгаворвалі выходзіць на працу, ніякіх сутычак не ладзілі. Гэта аб'ектыўная рэальнасць, якая склалася ў выніку працы чыноўнікаў і прынятых уладамі законаў у дачыненьні да малога бізнэсу», - растлумачыў ён.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Стэрыльнае асяроддзе сапраўды выклікае ў дзяцей алергіі. Цяпер навукоўцы высветлілі, што дзяцей ад алергіі абараняе3

Паводкай з Непала ў Індыю знесла пяцярых сланоў ВІДЭА

Такарчук нагаварыла амаральных брыдкасцяў у бок Ціханоўскага. Яго абурэнне можна зразумець57

У ЗША кот нарадзіўся з рэкорднай колькасцю пальцаў на лапах1

Расія моцна пашкодзіла Херсонскую ЦЭЦ. Горад можа надоўга застацца без святла і цяпла3

У гістарычным цэнтры Гродна рыхтуюць месцы пад новую забудову1

Трамп не верыць у магчымасць нападу Расіі на краіны НАТА8

Скончылі будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея8

«Камунарка» дадала ў сваю прадукцыю крыху вавёрак 8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць